Свет1919

Прыднястроўе прызнала «дзяржаўным» расійскі сцяг

Вярхоўная рада непрызнанай Прыднястроўскай малдаўскай рэспублікі прыняла «законапраект», паводле якога расійскі сцяг стаў другім «дзяржаўным» у рэгіёне. Пра гэта паведамляе Укрінфарм.

Як падкрэсліваецца ў тлумачальнай запісцы да «законапраекта», выкарыстанне дзяржаўнага сцяга Расіі на тэрыторыі Прыднястроўя «звязана з імкненнем жыхароў рэгіёну далучыцца да РФ на падставе вынікаў рэферэндуму 2006 года».

На думку аўтараў «законапраекта», выкарыстанне расійскага сцяга «стане важным стымулам для далейшай эканамічнай і палітычнай інтэграцыі з РФ».

Такім чынам, з гэтага часу на ўсіх «дзяржаўных» установах рэгіёну будуць вывешаны два сцягі — расійскі і прыднястроўскі. Сцяг Прыднястроўя будзе размешчаны злева ад будынкаў, а расійскі — справа.

Афіцыйны Кішынёў пакуль ніяк не пракаментаваў рашэнне ўладаў непрызнанага Прыднястроўя. 

Каментары19

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць