Грамадства33

Прызначана дата суда над Вячаславам Касінеравым

Праз два тыдні ў судзе Маскоўскага раёна Мінска распачнецца разгляд крымінальнай справы актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава, якога пераследуюць за перфоманс са статуяй паліцэйскага-гарадавога каля будынка МУС.

Разбіральніцтва па справе актывіста, якое распачнецца а 10-й гадзіне 27 красавіка, будзе весці суддзя Аляксандр Петраш, які ўжо «засвяціўся» ў нядаўніх адміністратыўных працэсах па справах затрыманых падчас мірнай акцыі ў Дзень Волі.

Да суда Вячаслаў Касінераў утрымліваецца пад вартай у СІЗА №1 ГУУС Мінгарвыканкама, паколькі 6 красавіка суд Маскоўскага раёна Мінска, разгледзеўшы ў закрытым рэжыме скаргу актывіста на прызначаную меру стрымання, адмовіўся яго вызваліць пад падпіску аб нявыездзе.

Тым часам праваабарончая супольнасць Беларусі заявіла, што расцэньвае крымінальны пераслед Касінерава як непрапарцыйна жорсткую рэакцыю ўладаў на яго ўчынак, абумоўленую помстай органаў міліцыі. Заключэнне пад варту і магчымае далейшае пазбаўленне волі праваабаронцы лічаць празмернымі і скіраванымі на ізаляцыю актывіста з мэтай спынення ягонай публічнай дзейнасці. 5 красавіка праваабарончыя арганізацыі выступілі з заявай аб прызнанні Вячаслава Касінерава палітычным зняволеным і патрабуюць ад уладаў Беларусі спынення крымінальнага пераследу і яго неадкладнага вызвалення.

Вячаславу Касінераву прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) за праведзены ім 12 сакавіка 2017 г. каля будынку МУС перформанс, падчас якога ён накінуў пятлю на ўсталяваную там статую паліцэйскага-гарадавога, выказаўшы такім чынам свой пратэст супраць міліцэйскага самавольства і пераследу актывістаў анархісцкага руху за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла7

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла7

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць