Грамадства

Глябальныя выклікі пяцігодкі

Дзясятка пагрозаў нацыянальнай бясьпецы. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Дзясятка пагрозаў нацыянальнай бясьпецы. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

У 80-я, на піку гармоніі піпла і партыі, ролю «доктара зла» ў масавай культуры выконвалі тайфуны, бураны і няладная электраправодка. Сёньня Беларусь пераадолела ня толькі жахі, выкліканыя развалам СССР, але і нэгатыўныя праявы, характэрныя для савецкага часу, у выніку чаго валавы ўнутраны прадукт вырас у паўтара разу проці паказчыкаў 1990 году.

Тым ня менш, асобныя праблемы застаюцца. На мінулым тыдні рэдакцыя «НН» прысьвяціла адзіны палітдзень вызначэньню гэтых пагрозаў мэтадам статыстычнага аналізу публікацый «Савецкай Беларусіі».

На 10-м месцы аказалася пагроза палітычнага перавароту. Пра апазыцыю «СБ» пісала два разы мімаходзь, камэнтуючы ваяжы Лукашэнкі ў артыкулах пад характэрнай шапкай «У рытме добрага настрою».

Побач, на 9-м, пагроза міжнародных санкцыяў. Той жа мінімальны узровень асьвятленьня.

На 8-е месца вырваліся выпускнікі ВНУ, якія адмаўляюцца ехаць на месца разьмеркаваньня. Пагроза недахопу кадраў для сельскай гаспадаркі вымусіла ўжастачыць адказнасьць за няяўку на месца.

7-е месца заслужана трымаюць вырабнікі і прадаўцы палёнай гарэлкі. Яны пагражаюць рынку і здароўю нацыі.

6-е месца займаюць махляры, якія прапануюць працу на хаце і, атрымаўшы ад працаўнікоў папярэдні ўнёсак на арганізацыйныя выдаткі фірмы, бясьсьледна зьнікаюць. Ёсьць жа яшчэ дурні, якім працы хочацца. Нашто, здавалася б, калі кожны можа выйграць у «Наша лято»?

У аранжавай зоне пагрозы, на 5-м месцы – беларускія мадэльеры, якія замест таго, каб арыентавацца на масавы рынак, выдумляюць нейкія экзатычныя фасоны кшталту «будзёнавец бяз плавак». Захаваецца гэткая тэндэнцыя – і наша тэкстыльная індустрыя ніколі ня выйдзе на сусьветны рынак.

Пагроза нацыянальнага значэньня і 4-е месца – уладальнікі шапікаў, што панаставілі лядоўняў, электрычныя кабэлі якіх б’юць токам пакупнікоў.

3-е месца – паляўнічыя, якія парушаюць 300-мэтровую зону вакол населеных пунктаў, дзе забаронена расчахляць зброю. Вядома, узброеныя людзі заўсягды небясьпечныя. Досыць прыгадаць стрэл пад Лёзна.

2-е месца – прагматычныя бізнэсоўцы, якія дзеля эканоміі не жадаюць ставіць у крамах ахоўную сыгналізацыю (між тым гэтая паслуга МУС каштуе ўсяго 200 баксаў у месяц) і такім чынам падстаўляюць пад нажы налётчыкаў свой пэрсанал. Вядома, як жа міліцыі ехаць на выклік, калі ёй загадзя не прабашляеш.

І, нарэшце, увага! супэрпагроза!

Прадавачкі сельскіх унівэрмагаў завышаюць цэны на катафоты для ровараў, чым выклікаюць рост колькасьці дарожна-транспартных здарэньняў у вёсках. Мы краіна транзытная, таму на нашых трасах ня можа панаваць хаос і анархія! Гэта пытаньне!

Карацей, пагрозаў сьвет. Аднак ня ўсё так блага. Гэтак, у траўні быў вынайдзены ідэальны сродак супраць беспрацоўя. Дзякуючы «Саўбелцы», кожны грамадзянін нашай краіны можа пацешыцца за сталічных беспрацоўных, якія цяпер штодня езьдзяць у калгас перабіраць бульбу. Той, хто выканае плян і перагледзіць 150 кг караняплоду за сьветлавы дзень, атрымлівае заробак – 10 кг, якую, па словах журналіста, можна ня толькі зьесьці, але і рэалізаваць на рынку. Чытаеш гэты матэрыял, і адчуваецца, што журналісты саліднай газэты і самі ня супраць атрымліваць у канцы месяца ня тры мільёны Br, а тры мяхі сартавой, рассыпастай валюты.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу2

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны Ізраіля: Фізічная ліквідацыя аяталы Хаменеі — гэта адна з мэтаў вайны з Іранам3

Інфекцыяніст расказаў, ці трэба здаваць кляшча на аналіз і колькі разоў піць доксіцыклін

Як за мяжой аформіць «пашпарт РР» і колькі гэта каштуе?8

Шарэнда-Панасюк асудзіла візіт Келага да Лукашэнкі: Знайшоўся купец, гатовы гандлявацца93

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас29

Затрымалі 56 супрацоўнікаў кол-цэнтраў, якія падманам прадавалі БАДы3

Вальфовіч: «Арэшнік» размесцяць у Беларусі да канца года11

Дзяржвыданне размазала прадпрымальніка-лукашыста, які праз тыкток скардзіўся Лукашэнку на мясцовыя ўлады6

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу2

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць