Вайна22

Ва Украіне прызначылі новага камандуючага Сухапутнымі войскамі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў Генадзя Шапавалава новым камандуючым Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны. Адпаведны ўказ апублікаваны на сайце Офіса прэзідэнта Украіны, піша «Украінская праўда».

Генадзь Шапавалаў

Раней Шапавалаў узначальваў войскі аператыўнага камандавання «Поўдзень», але пакінуў гэтую пасаду ў лютым 2025 года. У студзені прэзідэнт Украіны даручыў яму каардынаваць пытанні бяспекі і супрацоўніцтва з міжнароднымі партнёрамі ў нямецкім Вісбадэне.

Генадзь Шапавалаў — ураджэнец Кіраваградскай вобласці, нарадзіўся ў 1978 годзе. З адзнакай скончыў Інстытут танкавых войск у Харкаве, а пазней — Камандна-штабны інстытут Нацыянальнага ўніверсітэта абароны Украіны. Прайшоў шлях ад камандзіра танкавага ўзвода да камандзіра асобнай мотапяхотнай брыгады імя Якава Гандзюка. У 2022 годзе атрымаў званне брыгаднага генерала.

Пасада камандуючага Сухапутнымі войскамі стала вакантнай пасля адстаўкі 1 чэрвеня Міхаіла Драпатага. Ён напісаў адпаведны рапарт пасля трагічнай падзеі, калі расійскі ракетны ўдар па навучальнай частцы Сухапутных войскаў прывёў да гібелі як мінімум 12 вайскоўцаў і больш чым 60 параненых. Пазней Драпатага прызначылі камандуючым Аб’яднанымі сіламі, дзе ён будзе займацца выключна баявымі задачамі.

Каментары2

  • Vladmih
    19.06.2025
    “На Украине»? Вы серьезно? Может вы живете в Белоруссии?
  • ПЯТРО
    20.06.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін28

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць