Грамадства3535

У Магілёве ДАІ пакарала кіроўцу за бела-чырвона-белую налепку

Жыхара Магілёва Аляксея Кузьміна прызналі вінаватым у парушэньні правілаў дарожнага руху і абавязалі сплаціць палову базавай велічыні (11,5 рубля) штрафу. Прычына — бела-чырвона-белая налепка на машыне. Сваёй віны кіроўца не прызнае і зьбіраецца пакараньне абскарджваць.

Налепка, за якую аўтаўладальніка аштрафавалі

16 красавіка апоўначы Аляксея спыніў супрацоўнік ДАІ за перавышэньне хуткасьці. У ходзе праверкі дакумэнтаў і самой машыны на яго было складзена некалькі пратаколаў, у тым ліку за бела-чырвона-белую налепку зь літарамі «BY». Інспэктар аргумэнтаваў прэтэнзіі, што налепка «неўстаноўленага» ўзору. Паводле міліцыянта, яна мае быць чорна-белай.

«Я лічу, што міліцыянт прычапіўся да налепкі, бо яму не спадабаліся колеры, — кажа Аляксей. — Калі б налепка была чырвона-зялёнай, то і прэтэнзіяў не было б. Безумоўна, гэтая сытуацыя мяне абурае. Пра такога роду інцыдэнты мяне ў краме не папярэджвалі».

Аляксей Кузьмін

Пераканаць інспэктара ў тым, што налепка набытая ў Беларусі, не парушае правілаў, Аляксей ня змог, і яго выклікалі на разгляд пратаколаў у Магілёўскае абласное ўпраўленьне дзяржаўнай аўтаінспэкцыі.

Яго супрацоўнікі спаслаліся на 13-ю частку артыкулу 194 Правілаў дарожнага руху, паводле якога да дарожнага руху дапускаюцца транспартныя сродкі «з вонкава бачнымі налепкамі (выявамі)», якія адпавядаюць вызначаным узорам. Іншая сымболіка прыраўноўваецца да рэклямы, якую трэба рэгістраваць.

Дазволеныя знакі паводле правілаў дарожнага руху

«Палітычныя бакі тут ніякія не закранаюцца. Мы займаемся выключна пытаньнямі гарантаваньня бясьпекі дарожнага руху. Вы кіроўца, і павінны трымацца правілаў», — зазначыў адзін з супрацоўнікаў упраўленьня ДАІ.

Аляксей не пагадзіўся з пакараньнем і заявіў, што яго будзе абскарджваць. Ён лічыць абразьлівым для сябе, калі па горадзе разьяжджае нямала машын з «георгіеўскімі стужкамі» на бартах, якіх ДАІ не заўважае.

«Налепка «BY» на маёй машыне такой жа формы, як у кніжцы, якую паказвалі мне ў ДАІ. У яе толькі іншы колер. Я перакананы, што ён не забаронены. Будзем абскарджваць гэтае рашэньне разам з праваабаронцамі. Яны, думаю, мне дапамогуць», — сказаў пасьля разгляду пратаколу Аляксей Кузьмін.

Упраўленьне ДАІ Магілёва

У менскай краме «Symbal.by» адзначылі, што прэтэнзіяў да бела-чырвона-белых налепак не было. Яны карыстаюцца попытам, і ў сталіцы нямала машын з такімі знакамі. Што да выпадку ў Магілёве, то, як адзначылі ў краме, яго варта разглядаць як выключэньне з агульнай сытуацыі.

За такія знакі не штрафуюць. Хоць іх сярод дазволеных у правілах дарожнага руху няма

Каментары35

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі5

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»53

МАК збіраецца забараніць спартоўцам-трансгендарам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах10

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы2

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі5

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць