Беларус з Тбілісі: «У гэтыя дні вельмі хацелася хадзіць зь беларускімі сьцягамі і размаўляць па-беларуску»
Пра тое, чым цяпер жывуць жыхары сталіцы Грузіі, расказаў супрацоўнік тбіліскага рэклямнага агенцтва «Паблісіз Зэнітоптымэдыя» мянчук Усевалад Круцько.
Пра тое, чым цяпер жывуць жыхары сталіцы Грузіі, расказаў супрацоўнік тбіліскага рэклямнага агенцтва «Паблісіз Зенітоптымэдыя» Усевалад Круцько — мянчук, які цяпер працуе у Тбілісі.
«Дагэтуль мяне не наведвала думку зьяжджаць з Тбілісі. Пакуль у горадзе адносна спакойна. Учора, пасьля таго, як зьявілася інфармацыя, што да Тбілісі падыходзяць расейскія войскі, у горадзе пачалася паніка. Шмат хто зьбіраўся зьяжджаць. На аўтазапраўках адразу жа паўсталі вялікія чэргі, падняліся кошты ў крамах на прадукты. Людзі казалі, што не ведаюць: ці дажывуць да раніцы. Але сёньня ўсё быццам бы спакойна. Хаця, вядома, паветраныя камунікацыі з Тбілісі і Батумі спыненае. Банкі сёньня не працуюць.
Сапраўды кажучы, нам, беларусам, якія пражываюць у Тбілісі, у гэтыя дні вельмі хацелася хадзіць зь беларускімі сьцягамі і казаць толькі на беларускай мове — абы не прынялі нас за расейцаў. Не хацелася, каб нас лічылі расейцамі», — кажа Ўсевалад Круцько.
Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары