Здарэнні22

Канфіскуюць машыну, дом, грошы: супрацоўніка МНС па хабары прысудзілі да 10 гадоў

Віталя Тулая, першага намесніка начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Беларусі, прызналі вінаватым у тым, што ён атрымаў ад былых супрацоўнікаў МНС у якасці хабару 23 тысячы долараў.

Фота Кацярыны Барысевіч

Сутнасць мне зразумелая, віну не прызнаю. Абвінавачванне пабудавана на паказаннях двух зацікаўленых людзей, якія мяне абылгалі. <…> Дзе гэтыя грошы? Я не бачу іх. Дайце хоць у руках патрымаць, — казаў падчас суду Віталь Тулай.

Сёння суд Ленінскага раёна Мінска паставіў кропку ў яго справе і абвясціў прысуд. Супрацоўнік МНС прызнаны вінаватым па ч. 2, ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару» і прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго, у яго канфіскуюць маёмасць: недабудаваны дом у Мінскім раёне, кватэру, аўтамабіль, 76 тысяч долараў і 11,5 тысячы еўра. Па прыгаворы суда яму на працягу 5 гадоў забаронена займаць кіруючыя пасады, таксама ён пазбаўлены звання «палкоўнік». Па арт. 429 КК «Незаконнае ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці» Віталь Тулай быў апраўданы.

Другі фігурант справы Сяргей Паланевіч прысуджаны да 2,5 гадоў абмежаваньня волі.

Нагадаем, кайданкі на Тулая надзелі ў кафэ 23 снежня 2015 года. У той дзень ён сустракаўся з былымі калегамі з МНС, якія арганізавалі ўласную фірму па ўстаноўцы пажарных апавяшчальнікаў. Па версіі дзяржабвінаваўцы Цімафея Конада, фігурант крымінальнай справы быў затрыманы з доказамі злачынства. Як настойвае сам Віталь Тулай, гэта быў не хабар, грошы ён узяў у пазыку на дарагую аперацыю для жонкі.

Былога першага намесніка начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Беларусі абвінавацілі ў тым, што ён браў грошы ад кіраўнікоў фірмаў для вырашэння пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. А таксама займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю: увёў у склад заснавальнікаў адной з фірмаў свайго цесця і атрымліваў ад гэтага прыбытак.

Падчас судовых пасяджэнняў Тулай усё адмаўляў, але пры гэтым не хаваў: з ліпеня 2014 года па снежань 2015 года ён кожны месяц атрымліваў па 10 мільёнаў ад сведкі Мукавозчыка, каб перадаць цесцю. Нібыта гэта былі дывідэнды, бо цесць і Мукавозчык працавалі разам у адной фірме, а цесць пажылы чалавек, і грошы было зручна перадаваць праз Тулая.

Усяго сума хабараў склала 23 тысячы долараў.

— Мяркуючы па сумах, я падпольны мільянер, — іранізаваў падчас суду Тулай.

Дарэчы, былы кіраўнік Віталя Тулая цяпер таксама за кратамі. У 2015 годзе Дзмітрый Бягун узначальваў Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, затым пайшоў на павышэнне і стаў намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях. У сакавіку прэзідэнт распавёў, што Бягун затрыманы пры атрыманні хабару.

Прысуд у дачыненні да Віталя Тулая не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

Другім, хто забіў мядзведзя ў Беларусі, аказаўся адстаўны высокапастаўлены міліцыянт6

У Літве стабальнікаў прэміруюць немалымі грашыма. А іх настаўнікаў — яшчэ большымі. Але сёлета сістэма ледзь не зламалася2

Старшыня «Белдзяржхарчпрама» пракаментаваў падаражанне кандытарскіх вырабаў9

«Напоўніцу насыціў сваю сентыментальнасць». Гурневіч пра фільм з Джыліян Андэрсан, зняты па скандальнай гісторыі

Слуп, падобны да смерчу, бачылі пад Мазыром

Беларуска праз два гады дабілася кампенсацыі ад Wizz Air за затрымку рэйса

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам24

У пасажырскага Boeing 767 падчас палёту ў ЗША загарэўся рухавік1

Як на Добрушскім заводзе распісваюць фарфор5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць