Свет1616

У Мазамбіку пачаліся рытуальныя забойствы лысых мужчын

Фота: Afolabi Sotunde/Reuters

Паліцыя Мазамбіка папярэдзіла жыхароў краіны, якія пакутуюць на аблысенне, што іх жыццю можа пагражаць небяспека. Пра гэта паведамляе выданне The Guardian.

Аб існаванні праблемы загаварылі пасля жорсткага забойства двух лысых мужчын, што адбылося ў акрузе Міланж за некалькі кіламетраў ад мяжы з Малаві. У аднаго з загінулых была адрэзаная галава і вынятыя ўнутраныя органы.

Праваахоўныя органы Мазамбіка падазраюць у здзяйсненні злачынства двух 20-гадовых мужчын. Пасля арышту яны прызналіся, што аддалі органы забітага знахару для рытуалаў, якія нібыта прыносяць поспех кліентам.

Па словах прадстаўніка паліцыі, матывы забойства звязаны з забабонамі, якія распаўсюджаны ў гэтым рэгіёне. «Мясцовыя жыхары лічаць, што лысыя людзі багатыя», — патлумачыў ён.

Дзіна параўнаў рытуальныя забойствы лысых з паляваннем на альбіносаў, якое вядуць мясцовыя знахары. Па дадзеных ААН, з 2014 года ў Мазамбіку адбылося больш за 100 нападаў на людзей, якія пакутуюць на альбінізм. Іх органы выкарыстоўваюцца для стварэння лекаў.

У траўні паведамлялася, што 19-гадовы выхадзец з Сьера-Леонэ Веа Бангура (Weah Bangura), які пакутуе на альбінізм, у дзяцінстве быў выратаваны ад ведзьмакоў і зараз стаў мадэллю.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў3

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абяцае падтрымку пратэстоўцам у Іране. Але ці ёсць у яго дастатковыя сілы?3

Беларуска гуляла па лесе і сустрэла статак зуброў ВІДЭА1

Прыгажуні ў інстаграме выхваляюцца дарагімі сукенкамі, якія ім падарыў Лукашэнка14

Памёр віцебскі мастак Юрый Зуеў. Ягоная спадчына можа загінуць5

«Шкада будзе, калі загіне». Пад Магілёвам ужо некалькі тыдняў спрабуюць уратаваць бусла, які застаўся зімаваць

Пошукі турысткі з Беларусі ў Мурманскай вобласці прыпынілі

У Кіеве затрымалі мужчыну, якога падазраюць у каардынаванні цэляў для расіян праз беларускіх сілавікоў3

«Расіяне спрабуюць адключыць Кіеў». Як горад выжывае пры −19°С і абстрэлах6

«Беларусь 1» падманула Аляксандра Кныровіча, каб узяць каментар для прапагандысцкага фільма11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў3

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць