Здарэнні11

Невядомы «замініраваў» банк на праспекце Незалежнасці

15 чэрвеня прыкладна ў 17.40 мінчукі паведамілі пра ачапленне на праспекце Незалежнасці на ўчастку ад ЦУМа да БНТУ. Паводле інфармацыі сталічнай міліцыі, паступіў званок аб мініраванні.

@Alira_Icebahass

«На праспекце Незалежнасці ў Мінску працуюць сапёры, быў званок аб мініраванні. Па ўсіх прыкметах — ілжэмініраванне», — паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама ў Twitter.

Як паведамлялі відавочцы, значная адлегласць пешаходнай частцы знаходзілася пад ачапленнем узброеных міліцыянтаў. На месцы працавалі сапёры.

Аказалася, «замініравалі» адно з аддзяленняў банка.

«Следча-аператыўная група працуе ў адным з аддзяленняў Беларусбанка пасля званка аб нібыта мініраванні будынка. Інфармацыя не пацвердзілася, выбуховых прылад не выяўлена. Паводле папярэдняй інфармацыі, званок паступіў з суседняй вобласці ад дзіцяці», — паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксей Клімовіч.

Па дадзеным факце міліцыя правядзе праверку, а па выніках прымуць працэсуальнае рашэнне.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць