Навука і тэхналогіі

Навукоўцы навучыліся вызначаць, для каго грып можа быць смяротным

Аўстралійскія навукоўцы вынайшлі тэст, які можа вызначыць, у якога пацыента грып разаўецца ў смяротна небяспечнае ўскладненне, напрыклад, пнеўманію, паведамляе ВВС.

Гэта дазволіць загадзя аказваць людзям неабходную дапамогу і прадухіляць смяротныя зыходы, заявілі сёння на старонках European Respiratory Journal даследчыкі Уэстмідскага інстытута медыцынскіх даследаванняў.

«Грып здольны забіць у цэлым здаровага чалавека ў самым росквіце сіл. Ніхто не можа сказаць, у каго з пацыентаў есць высокая рызыка развіцця пнеўманіі і хто можа ў выніку памерці», — цытуе Sydney Morning Herald кіраўніка даследавання доктара Бенджаміна Танга.

Новы тэст не патрабуе прынцыпова новага абсталявання, для яго патрэбная ўсяго адна кропля крыві пацыента і некалькі гадзін на яе даследаванне. Вынікі дакладныя на 91%.

Тэст, які атрымаў назву High-risk Influenza Screen Test (HIST), можа істотна палегчыць жыццё падчас эпідэмій, калі навукоўцы не паспяваюць распрацаваць выратавальныя вакцыны для новых штамаў віруса грыпу.

«Тэст прыдатны для любой інфекцыі грыпу, таму што працуе з тым, як цела рэагуе на вірус, а не з самім тыпам віруса», — заўважае Танг. Для таго, каб падрыхтаваць арганізм да адпору сур'ёзнай інфекцыі, у кроў хворага выдзяляецца біямаркер — ген IF127, яго і можна засекчы з дапамогай HIST.

«Чым раней вы пачнеце лячыцца, тым больш шанцаў выжыць. Без якаснай і своечасовай інтэнсіўнай тэрапіі рызыка смяротнага зыходу складае больш за 50%», — распавядае Танг. Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод сезонныя эпідэміі грыпу забіраюць жыцці 250-500 тысяч людзей па ўсім свеце.

HIST ужо запатэнтаваны ў Аўстраліі. У ЗША, Еўропе і Кітаі патэнт цяпер знаходзіцца на разглядзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія агуркі ў крамах каштуюць ужо танней за беларускія

Амерыканская разведка даведалася пра пачатак мінавання Армузскага праліва5

Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА1

Патрыярх Кірыл назваў новага вярхоўнага лідара Ірана «дарагім братам»11

Беларусь увайшла ў топ-40 сусветных імпарцёраў зброі

Яшчэ адна аплатная сістэма стала блакаваць беларусаў4

«Пазнаёмілася з дзядулем з Англіі». Юная гамяльчанка ўжо 6 гадоў адпраўляе і атрымлівае паштоўкі з іншых краін1

Галоўчанка загаварыў пра перспектыўнасць валюты БРІКС1

Ціханоўская сустрэлася з Мелоні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць