Грамадства

У якіх выпадках адпускнікам і дачнікам робяць пераразлік за ЖКП?

З надыходам летняга сезону усё больш мінчан звяртаюцца ў разлікова-даведачныя цэнтры з заявамі на пераразлік платы за жыллёва-камунальныя паслугі, распавяла агенцтву «Мінск-Навіны» начальнік РДЦ-10 Фрунзенскага раёна Наталля Цімашкова ў час правядзення дня інфармавання ў кантакт-цэнтры Мінгарвыканкама.

«З 1 мая бягучага года ад жыхароў дамоў, якія знаходзяцца на абслугоўванні нашага разлікова-даведачнага цэнтра, паступіла больш за 40 падобных заяў, — паведаміла Цімашкова. — У асноўным гэта пенсіянеры, якія з'язджаюць на дачы, у вёску, а таксама адпускнікі. Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2005 г. № 1466, права на пераразлік маюць спажыўцы ЖКП, якія адсутнічаюць па месцы пастаяннага жыхарства больш за 10 сутак запар. Варта звярнуць увагу, што па прыбыцці дадому яны абавязаныя на працягу 7 дзён прыйсці ў РДЦ, падаць заяву на пераразлік і падаць дакументы, якія пацвярджаюць адсутнасць. Напрыклад, дачнікі — даведку ад старшыні садаводчага таварыства. Прычым гэта павінна быць даведка ўстаноўленага ўзору — яго можна знайсці і раздрукаваць на прававых сайтах або ўзяць бланк у РДЦ напярэдадні ад'езду».

Пераразлік часова адсутнаму жыхару робяць па наступных ЖКП: зварот з ЦКА, халоднае і гарачае водазабеспячэнне, каналізацыя, газазабеспячэнне, а таксама электраэнергія, якая спажываецца на працу ліфта. Калі ў доме ліфта няма або кватэра размешчаная ніжэй за другую прыпыначную пляцоўку, замест газавага абсталявання стаіць электрапліта, на ваду і газ усталяваныя лічыльнікі, то пераразлік па адпаведных паслугах не ажыццяўляецца, адзначыла суразмоўца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона1

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

«Я расказваў ім пра метады негвалтоўнага супраціву Расіі». Партнёра Карач па пацыфізме збілі ў кіеўскім ваенкамаце22

«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»16

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

У Наваполацку падчас футбольнага матчу двойчы мячом прабілі дах трыбун ВІДЭА4

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона1

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць