Грамадства1212

Следчы камітэт адказаў Статкевічу: Ваш зварот не з'яўляецца заявай аб злачынстве

Сьледчы камітэт адмовіўся праводзіць праверку па факце затрыманьня Мікалая Статкевіча напярэдадні Дня Волі і зьмяшчэньня яго ў СІЗА КДБ.

Сьледчы камітэт лічыць, што зварот Статкевіча «не зьяўляецца заявай аб злачынстве».

«Таму законных падстаў для правядзеньня праверкі ў адпаведнасьці з артыкуламі 173-174 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь няма», — гаворыцца ў лісьце.

Сьледчы камітэт матывуе гэта тым, што Статкевіч не апісаў канкрэтных прыкметаў якіх-небудзь супрацьпраўных дзеяньняў, якія падлягаюць крымінальнай кары, з боку супрацоўнікаў КДБ.

«З тэксту звароту ня ўгледжваецца, што супрацоўнікі КДБ злачынна, супрацьпраўна завалодалі Вамі, ужывалі ў дачыненьні да Вас гвалт або пагрозу яго ўжываньня, інакш кажучы, зьдзейсьнілі ў дачыненьні да Вас дзеяньні, якія відавочна выходзяць за межы іхніх правоў і паўнамоцтваў. Якая-небудзь рэальная пагроза Вашай бясьпецы таксама Вамі не апісаная», — гаворыцца ў лісьце Сьледчага камітэту.

Таксама адзначаецца, што па пытаньнях магчымых працэсуальных парушэньняў правоў падчас знаходжаньня ў СІЗА, а таксама пры затрыманьні і вызваленьні, Статкевіч можа зьвярнуцца ў Генпракуратуру.

Паводле Статкевіча, 24 сакавіка яго захапіла група зь сямі чалавек «сілавікоў» у масках і да 27 сакавіка ўтрымлівала ў СІЗА КДБ. Пасьля без тлумачэньняў палітыка вывезьлі за межы гораду і адпусьцілі.

«Падчас майго знаходжаньня ў турме і пасьля вызваленьня КДБ публічна адмаўляў факт майго захопу, а БТ нават заявіла, што я «недзе хаваўся».

Пасьля вызваленьня я зрабіў запіс пра абставіны захопу і ўтрыманьня ў СІЗА ў кнізе заўваг і прапаноў прыёмнай КДБ. Проста, каб зафіксаваць факт злачынства, бо ілюзій наконт сёньняшняга стану законнасьці ў краіне я ня маю. У запісе патрабаваў прадставіць пісьмовае юрыдычнае абгрунтаваньне майго захопу і вызваленьня. Альбо ўзбудзіць крымінальную справу па факце выкраданьня і незаконнага ўтрыманьня ў зьняволеньні. Але гэтыя «барацьбіты за законнасьць» ня лічаць неабходным нават фармальна выконваць нормы сваіх уласных «законаў». Адказу я не атрымаў. Таму мусіў зьвярнуцца ў Сьледчы камітэт», — напісаў Статкевіч у фэйсбуку.

Статкевіч адзначыў, што адказ са Сьледчага камітэту яго ўразіў:

«Зь яго вынікае, што цяпер любога чалавека ў нашай краіне можна нават без фармальных юрыдычных прычын таемна схапіць і таемна ўтрымліваць у зьняволеньні. Хлусячы родным, што пра яго месцазнаходжаньне «нічога не вядома». І ня трое сутак, як мяне, а колькі заўгодна».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?8

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская лятала на еўрапейскі форум на верталёце. А хто гэта аплачваў?29

У Беларусь прыедзе высокі кітайскі чыноўнік5

Келаг пераказаў размову з Трампам аб шанцах Расіі на перамогу над Украінай3

У Жлобінскім раёне двухметровы дрон зваліўся за 30 метраў ад школы3

У Брытаніі доктар праводзіў аперацыю, выйшаў пазаймаўся сэксам з медсястрой, вярнуўся і ўсё дарабіў14

Аферыста з Tinder, пра якога Netflix зняў дакументальны фільм, затрымалі ў Грузіі3

У Польшчы айчым на працягу шасці гадоў гвалтаваў сваю падчарку. Маці ўсё ведала і нават дапамагала яму10

Сальда прапанаваў Лукашэнку частку ўзбярэжжа ў Херсонскай вобласці10

«З раніцы наш аўтобус быў дзясятым у чарзе». Што адбывацца на беларуска-латвійскай мяжы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?8

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць