Крамка Алеся Таўстыкі месьціцца на ждановіцкім радыёрынку ў чацьвёртым шэрагу пад нумарам 1068 (недзе вось тут). Зрэшты, знайсьці яе будзе няцяжка — незвычайнага гандляра ведаюць тут усе. Беларускамоўнасьць — праверана на практыцы — важны бізнэс‑чыньнік. Ня проста сродак зносінаў, а пэўная рэкамэндацыя чалавеку. У незвычайнай крамцы Алеся Таўстыкі пабываў наш карэспандэнт.

Крамка Алеся Таўстыкі месьціцца на ждановіцкім радыёрынку ў чацьвёртым шэрагу пад нумарам 1068 (недзе вось тут

Беларускамоўнасьць — праверана на практыцы — важны бізнэс‑чыньнік. Ня проста сродак зносінаў, а пэўная рэкамэндацыя чалавеку. Таму й склалася вакол крамкі кола сталых кліентаў. Тыя й не хаваюць, што пры іншых роўных — беларушчына пераважвае.
Прыхільна ставяцца да беларускамоўнага гандляра і суседзі па рынку. Хто‑ніхто зь іх сам спрабуе размаўляць па‑беларуску. Бывае, зь іншага кірмашовага канца хто прыйдзе ўзяць чытва па‑беларуску, пазычыць падрунік мовы. А ў гаспадара заўжды напагатове ля гаджэтаў стос газэтаў. На ўра ідуць нат старыя нумары НН.
Спэцыяльна заходзяцца й прафэсійныя скандалісты. Упэўненай хадой крочаць тыя да крамкі й усчынаюць лямант: «Я на вашай украінскай нічэво не панімаю», «Надаела эта беларуская мова», «Гавары па‑нармальнаму».
Тавар у Таўстыкі не эксклюзіўны — калі ўжо гэтак нясьцерпныя звонкае «дз» і густое «чаго». Ад жа ж рэдка здаралася так, каб які пакупнік чаго не зразумеў. Тавары з лаўкі Таўстыкі ёсьць у хатах і простых працаўнікоў, і міліцэйскіх чыноў. Скуль ведае? У такой незвычайнай крамцы неяк само выходзіць, што пакупкі без размовы не бывае.
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары