Эканоміка

Кіраўніком «Слаўкалія» прызначаны Ігар Кожыч

Адпаведнае рашэнне было прынята на пасяджэнні савета дырэктараў кампаніі, якое адбылося 30 чэрвеня, паведамілі БелТА ў прэс-службе «Слаўкалія».

На працу ў кампанію Ігар Кожыч прыйшоў ў 2016 годзе на пасаду намесніка дырэктара па вытворчасці. З лютага бягучага года выконваў абавязкі дырэктара.

Як паведамлялася, у верасні 2015 года ўрачыста закладзена капсула на знак пачатку будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната на базе Старобінскага радовішча калійных соляў.

Гэта будзе другое прадпрыемства ў Беларусі па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў магутнасцю да 2 млн т калію ў год.

Інвестыцыйны праект прадугледжвае будаўніцтва горназдабыўнога комплексу, абагачальнай фабрыкі, газатурбіннай электрастанцыі для ўласных патрэб, чыгуначнай, аўтадарожнай, жыллёвай і іншай інфраструктуры. Будаўніцтва ГАК запушчана ў 2016 годзе. Рэалізуе праект ЗТАА «Слаўкалій».

Замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Слаўкалій», рэзідэнт Беларусі, заснавана ангельскай кампаніяй GCM Global Energy Plc ў 2011 годзе. Асноўнай мэтай ЗТАА «Слаўкалій» з'яўляецца рэалізацыя інвестыцыйнага праекта паміж Беларуссю і GCM Global Energy Plc па будаўніцтву горна-абагачальнага комплексу магутнасцю ад 1,1 да 2,0 млн т хларыду калію на базе Нежынскага ўчастка (усходняя частка) Старобінскага радовішча калійных соляў на тэрыторыі Любанскага раёна Мінскай вобласці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА24

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны васьмікласнік у Гомелі ў гандлёвым цэнтры біў нагамі супрацоўнікаў міліцыі10

Аўтамабіль пад Мінскам сутыкнуўся адразу з трыма ласямі1

Ад заўтра зноў пачне халадаць2

Каля Сбер банка ў Мінску адкрываюць помнік качцы

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі28

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»18

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг2

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму1

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА24

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць