Мова4848

600 старонак, 126 000 слоў: у Мінюст перададуць Грамадзянскі кодэкс па-беларуску

Алена Анісім.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў і намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім абмеркавала з міністрам юстыцыі Алегам Сліжэўскім пытанне прыняцця новых законаў на дзяржаўнай беларускай мове.

Іх сустрэча адбылася 30 чэрвеня ў Мінску. Пытанне стаіць не толькі пра новыя законы, але і пра наданне юрыдычнай сілы перакладам ужо існуючых.

Меўся на ўвазе найперш Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь. Бо дзіўна, але факт: на сёння ў краіне, дзе беларуская мова дзяржаўная, гэты падставовы заканадаўчы акт афіцыйна зацверджаны толькі па-руску.

Дбаннямі грамадскай ініцыятывы пры Таварыстве беларускай мовы пераклад Грамадзянскага кодэкса ўжо амаль скончаны. «Мы стварылі ў інтэрнэце платформу, на якой можа зарэгістравацца кожны, хто хоча далучыцца да ўдзелу ў перакладзе Кодэкса на беларускую мову, — расказала НН каардынатарка ініцыятывы Вераніка Мазуркевіч. — Зарэгістравалася семдзясят чалавек, актыўна працавалі пятнаццаць. Грамадзянскі кодэкс — гэта каля шасцісот старонак, 126 000 словаў. На сёння нам засталося перакласці працэнтаў пяць».

Але перакладам справа не сканчаецца, кажуць арганізатары. Трэба яшчэ знайсці юрыдычную фірму, якая ўважліва выверыць усе фармулёўкі Кодэкса. На паслугі юрыстаў і збіраюцца яны выдаткаваць сродкі, якія збіраюць на платформе «Талака».

Пасля поўны тэкст Кодэкса будзе перададзены ў Міністэрства юстыцыі, каб унесці яго на наступны 2018 г. на зацвярджэнне ў якасці афіцыйнага перакладу.

Каб зрабіць справу перакладу законаў па-беларуску сістэмнай, Алена Анісім прапанавала стварыць экспертную камісію з удзелам мовазнаўцаў і юрыстаў, у кампетэнцыю якой будзе уваходзіць зацвярджэнне тэкстаў заканадаўчых актаў на беларускай мове. Па даручэнні Алега Сліжэўскага гэта пытанне Мінюст бярэ пад свой кантроль.

«Дзвюхмоўе практыкуецца ў многіх краінах, — адзначыла Алена Анісім. — Але абедзьве мовы маюць там сапраўды роўныя правы. У Ірландыі, дзе большасць гаворыць па-англійску, ёсць поўны варыянт заканадаўства на ірландскай мове. У Фінляндыі, дзе толькі 5% шведскага насельніцтва, усе законы прымаюцца па-фінску і па-шведску і адразу маюць сілу.

Мы мусім дасягнуць такой сітуацыі, каб і ў нас кожны новы закон, які прымаецца, адразу публікаваўся і па-беларуску і меў законную сілу. Мы стаім за тое, каб зрабіць беларускую мову юрыдычна правамоцнай».

Каментары48

Цяпер чытаюць

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайскі конік, які з'явіўся ў выніку браку вытворчасці, стаў вірусным хітом сезона3

ЗША прыпыняе выдачу іміграцыйных віз для грамадзян 75 краін, уключна з Расіяй. Ці датычыць гэта Беларусі, пакуль невядома5

Марына Гірын, якая ўсё ж трапіла да прэзідэнта Польшчы, абурылася, што яму падарылі ляльку з анучы42

Трамп абяцае падтрымку пратэстоўцам у Іране. Але ці ёсць у яго дастатковыя сілы?3

Беларуска гуляла па лесе і сустрэла статак зуброў ВІДЭА1

Прыгажуні ў інстаграме выхваляюцца дарагімі сукенкамі, якія ім падарыў Лукашэнка14

Памёр віцебскі мастак Юрый Зуеў. Ягоная спадчына можа загінуць5

«Шкада будзе, калі загіне». Пад Магілёвам ужо некалькі тыдняў спрабуюць уратаваць бусла, які застаўся зімаваць

Пошукі турысткі з Беларусі ў Мурманскай вобласці прыпынілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць