Свет77

Трамп і Пуцін дамовіліся аб спыненні агню ў паўднёва-заходняй частцы Сірыі

Сустрэча паміж прэзідэнтамі ЗША і Расіі на палях саміту «вялікай дваццаткі» ў Гамбургу прынесла першыя вынікі: Трамп і Пуцін дамовіліся аб спыненні агню ў паўднёва-заходняй частцы Сірыі, паведамляе DW са спасылкай на AP.

Па звестках агенцтва, перамір'е пачне дзейнічаць 9 ліпеня.

Пазней пра гэта заявіў журналістам і кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў. «Сёння ў сталіцы Іарданіі завяршылі працу эксперты трох краін, і яны ўзгаднілі мемарандум аб перамір'і на паўднёвым захадзе Сірыі». Паводле Лаўрова, перамір'е павінна ўступіць у сілу з 9 ліпеня. ЗША і Расія ўзялі на сябе абавязацельствы забяспечыць перамір'е, забяспечыць гуманітарны доступ, дадаў кіраўнік МЗС Расіі, перадае РБК.

»Канкрэтна, па-дзелавому абмяркоўвалі і Сірыю, і Украіну, і Карэйскі паўвостраў, і кібербяспеку, і цэлы шэраг іншых пытанняў», — падкрэсліў Лаўроў.

На неаднаразовыя пытанні, ці дасягнута дамоўленасць аб новай сустрэчы, Лаўроў не адказаў.

Адказваючы на пытанне, ці сталі па выніках перамоў Пуцін і Трамп сябрамі, Лаўроў сказаў: «Вы ведаеце, гэта ўжо белетрыстыка, гэта вам вырашаць».

Фота ТАСС

Прэзідэнты Расіі і ЗША сёння правялі перамовы на саміце «Вялікай дваццаткі», яны доўжыліся 2 гадзіны 15 мін. Гэтая была першая іх сустрэча, да гэтага лідэры размаўлялі толькі па тэлефоне.

Першая сустрэча Пуціна і Трампа пачалася ў Гамбургу з абмену кампліментамі

Каментары7

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца6565

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру18

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча3

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома7

ЗША хочуць вярнуць пасольства ў Мінск18

ЗША здымаюць санкцыі з «Белавіі»19

Пасланнік Коўл перадаў Лукашэнку ліст ад Дональда і Меланіі Трамп2

Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком прэзідэнта ЗША прапанаваў абмеркаваць пытанне «закладнікаў»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся65

ГрамадстваАбнаўляецца65

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць