Рух у пункце пропуску «Урбаны» на беларуска-латвійскай мяжы будзе абмежаваны на працягу трох дзён, паведамляецца на сайце Віцебскай мытні.
«З 12 па 14 ліпеня з 8.00 да 20.00 у аўтамабільным пункце пропуску «Урбаны» будзе абмежаваны рух аўтатранспарту ў сувязі з правядзеннем работ па рамонце асфальтабетоннага пакрыцця і нанясенні дарожнай разметкі. Прыносім свае прабачэнні», — гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары