выкладаньня гісторыі Беларусі па-беларуску ў расейскамоўных школах. Справа за бацькоўскімі заявамі.
Міністэрства адукацыі адказала на зварот Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны наконт мовы вывучэньня гісторыі ў агульнаадукацыйных установах. У згаданым лісьце намесьнік міністра адукацыі Казімер Фарына, спасылаючыся на законы «Аб адукацыі» і «Аб мовах», адзначае: «У школах з расейскай мовай навучаньня гэты вучэбны прадмет можа вывучацца на расейскай або беларускай мове. Рашэньне прымаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі з улікам пажаданьняў вучняў або іх законных прадстаўнікоў». То бок справа за бацькоўскімі заявамі.
ТБМ ад 2006 г. дабіваўся права выкладаць гісторыю Беларусі па-беларуску ў расейскамоўных школах. Раней Таварыства атрымлівала ад Мінадукацыі цьвёрдае «не» ў адказ.
Апошні зварот быў спачатку накіраваны намесьніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч, адзначае кіраўнік ТБМ Алег Трусаў.
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

Каментары