У Швейцарыі пабудавалі самы доўгі падвесны пешаходны мост у свеце ФОТЫ
На поўдні Швейцарыі, ля мяжы з Італіяй, адкрыўся падвесны пешаходны мост Europabrücke («Еўрапейскі») працягнуўся на 494 метры над праломінай Грабенгуфер. Яго вышыня дасягае 85 метраў, а шырыня складае 65 см, піша newsru.com

epa.eu
Гэта самы доўгі падвесны пешаходны мост у свеце. Яго будаўніцтва каштавала 660 тысяч еўра.

epa.eu
Europabrücke — частка двухдзённага жывапіснага турыстычнага маршрута, пракладзенага паміж мястэчкамі Грэхем і Цермат.
Каментары