Здарэнні1010

Пад Віцебскам мужчына прастрэліў знаёмай грудзі, пасля — зарадзіў стрэльбу і не хацеў здавацца АМАПу

30 ліпеня а 8 раніцы ў аршанскую міліцыю пазванілі з Цэнтральнай гарадской бальніцы і паведамілі, што да іх прывезлі жанчыну з агнястрэльным раненнем. 42-гадовую жыхарку гарадскога пасёлка Балбасава шпіталізавалі ў рэанімацыю са скразным агнястрэльным раненнем грудной клеткі.

Следчыя, што прыбылі на месца здарэння, высветлілі, што ў жанчыну стрэлілі ў пад'ездзе яе дома. Зрабіў гэта знаёмы, 44-гадовы беспрацоўны мужчына. Ён збег.

Мужчыну пачалі шукаць. Міліцыя праглядала запісы відэакамеры вакзалаў, правялі ператрусы па месцы жыхарства падазраванага, яго знаёмых і сваякоў, а таксама ў месцах яго магчымага з'яўлення.

На наступны дзень у міліцыю пазванілі — паведамілі, што ўзброенага падазраванага бачылі на прыпынку дызель-цягніка «Зорны».

Міліцыя ачапіла прыпынак. Падазраванага адціснулі на бяспечную адлегласць ад цягніка.

«На неаднаразовыя патрабаванні праваахоўнікаў здаць зброю мужчына не рэагаваў: размахваў стрэльбай, накіроўваючы яе ў розныя бакі. Улічваючы, што мужчына знаходзіўся ў грамадскім месцы і катэгарычна адмаўляўся здаць зброю, затрымліваць яго прыехалі супрацоўнікі АМАПу. У выніку, ўзброены мужчына быў абясшкоджаны і затрыманы на прыпыначным пункце», — паведамляюць міліцыянты.

Папярэдне высветлена, што мужчына ў момант затрымання быў п'яны.

Цяпер з ім працуюць следчыя.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных34

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны16

Пра што можа расказаць унікальная кафля, вывезеная з раскопак у Навагрудку ў Піцер20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных34

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць