Меркаванні1414

Чаўшэску, 1968 – Лукашэнка, 2008

Можна ўявіць сабе, што далося гэтае рашэньне Лукашэнку няпроста. Бо пытаньне – сапраўды найважнейшае, пытаньне вайны і міру, пытаньне жыцьця і сьмерці. Лукашэнка ня мог не разумець, што за ягонае рашэньне ў вачох Масквы, асабліва ў тым псыхалягічным стане, ў якім яна знаходзіцца, ён будзе здраднікам. Піша ў сваім блогу Юры Дракахруст.

Адказ Аляксандра Лукашэнкі на прапанову Масквы прызнаць сэпаратысцкія аўтаноміі Грузіі сьведчыць пра тое, што кіраўнік Беларусі займае сваю пасаду ўжо 15-ы год невыпадкова. Палітык, што ні кажы.

Большасьць назіральнікаў схілялася да таго, што ну хай сабе не адразу, хай сабе пагандляваўшыся, але ж прызнае, стане ў расейскі фарватэр, куды ж падзенецца, павязаны па руках і нагах. Але – не прызнаў.

Не, фармальна кажучы, рашэньне як бы адкладзенае, прапанавана разгледзець пытаньне на Радзе дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Але гэта проста бюракратычны хітрык -- Казахстан зь яго вялікай расейскай меншасьцю, Кіргізія са сваімі міжэтнічнымі праблемамі, ды іншыя чальцы дамовы зусім не дэманструюць намеру падтрымаць Расею ў гэтым пытаньні. Ну абмяркуюць і што? Як прымаць рашэньне будуць – большасьцю галасоў? Так што ветлівая прапанова з Менску – гэта адмова і ні што іншае.

Можна ўявіць сабе, што далося гэтае рашэньне Лукашэнку няпроста. Бо пытаньне – сапраўды найважнейшае, пытаньне вайны і міру, пытаньне жыцьця і сьмерці. Лукашэнка ня мог не разумець, што за ягонае рашэньне ў вачох Масквы, асабліва ў тым псыхалягічным стане, ў якім яна знаходзіцца, ён будзе здраднікам.

І тое, што ініцыятыву Расеі не падтрымаў ніхто іншы, ад гэтага прысуду яго не ўратуе. Ну Кітай адмовіўся, ну нават Вэнэсуэла з Кубай маўчыць – гэта ж далёка, у іх свае расклады. А тут – Беларусь, ды колькі грошай ёй дадзена, ды колькі ад таго ж Лукашэнкі пра спрадвечнае адзінства выслухана -- пра танкі, пад якія беларусы будуць класьціся, калі НАТА на Маскву пойдзе. Ну вось і пайшлі – ва ўяўленьні расейцаў цяперашняя сытуацыя – менавіта нешта падобнае. А Лукашэнка гаворыць – не. На словы ён шчодры, ў Сочы, праўда, пад прымусам разьліваўся пра тое, як мудра, спакойна і прыгожа дзейнічала Расея ў Грузіі, сустрэўся нават з лідэрамі Паўднёвай Асетыя і Абхазіі. І ў сёньняшняй тэлеграме Мядзьведзеву Лукашэнка таксама аддае даніну рыторыцы, маўляў, Расея ня мела іншага маральнага выбару, як прызнаць. Словы, словы, словы ... Але калі прыйшоў час прымаць канчатковае адказнае рашэньне, яно прымаецца.

Гэта я да таго, што кіраўнік Беларусі павінен быў ўяўляць маштабы расейскай помсты за тое, што тым палічаць здрадай.
У гэтым сэнсе і сёньняшняе рашэньне, і вызваленьне палітвязьняў, і новыя умовы правядзеньня выбараў укладаюцца ў адзін ланцуг – у ланцуг вялікага павароту, у спадзеў, што на Захадзе ён знойдзе абарону і падтрымку ад расейскага ўдару ў адказ. У свой час Захад вельмі падтрымліваў дыктатара Румыніі Нікалае Чаўшэску фактычна за некалькі крокаў, зробленых ім, за некалькі дэманстрацыяў таго, што ён – ня поўная марыянэтка Крамля. Сярод такіх крокаў была і адмова 40 гадоў таму далучыць румынскія войскі да ўварваньня ў Чэхаславаччыну сілаў Варшаўскай дамовы.

Сёньняшняе рашэньне Лукашэнкі вельмі падобнае на тагачаснае рашэньне Чаўшэску. І мяркую, што за яго Лукашэнка атрымае ад Захаду спаўна, як тады Чаўшэску.

А беларускай апазыцыі давядзецца прыняць, прызнаць рэальнасьці сучаснага сьвету, у якім рашэньні прымаюць сапраўдныя палітыкі, а ня проста добрыя людзі з добрымі намерамі.

Юры Дракахруст, Радыё Свабода

Каментары14

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты8

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла9

Трамп: Я да іх звяртаюся не таму, што яны нам патрэбныя, а хачу паглядзець на рэакцыю11

На мікашэвіцкім «Граніце» падчас працы загінуў рабочы

«Ніводнай малекулы». Еўракамісія не збіраецца адступаць ад палітыкі адмовы ад расійскіх рэсурсаў1

«Ад вэнджання курэй я адмовіўся зусім». Магілёўскі інжынер расказаў пра спецыфіку гатавання рыбных і мясных далікатэсаў1

ЗША дазваляюць везці нафту Ірану для таго, каб ён дазваляў рабіць гэта іншым4

«Узровень энтузіязму для мяне мае значэнне». Трамп згадаў пра краіны, якія не хочуць дапамагаць яму ў Армузскім праліве6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць8

Людзі жахнуліся заробку нянечкі ў садку побач з Нацыянальнай бібліятэкай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты8

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць