ААТ «Тэхнабанк» пачынае праводзіць выплаты па чэках Tax Free ў аддзяленнях банка ў Гомелі і Магілёве.
Як паведамляе прэс-служба банка, з 15 жніўня атрымаць выплаты па чэках Tax Free стане магчыма ў аддзяленні Тэхнабанка ў Гомелі па адрасе вул. Савецкая, 60 (універмаг «Гомель»).
З 22 жніўня вяртанне Tax Free будзе ажыццяўляцца ў аддзяленні Магілёва па адрасе Мінская шаша, 31, ГЦ «Парк Сіці».
Выплаты будуць рабіцца па чэках Tax Free сістэм: Global Blue, Tax Free Premier, Tax Free, Worldwide, Tax Card, Litofolija, Innova Tax Free.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары