Улада11

Клянуся быць чэсным і верным

У рэдакцыі газэты «Гомельская правда» (друкаваны орган Гомельскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў) працягваецца прыктыка прынясеньня журналістамі клятвы вернасьці.

У рэдакцыі газэты «Гомельская правда» (друкаваны орган Гомельскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў) працягваецца прыктыка прынясеньня журналістамі клятвы вернасьці.

У выпуску газеты №134 за 28 жніўня ў нататцы «Высокая ацэнка журналісцкай працы» паведамляецца, што на рэдакцыйным сходзе малады журналіст Дзмітрый Радзівон, выпускнік факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, прынёс клятву на вернасць прафесіі і «Гомельскай праўдзе». «На фоне рэдакцыйнага сцяга ён даў слова сваёй працай памнажаць добрую славу газеты, трымаць у чысціні пяро журналіста, падаваць прыклад заўсёды і паўсюль».

Прысяга на вернасць выданню практыкуецца ў рэдакцыі з мінулага года.

Нагадаем, што «Гомельская праўда» не раз выступала адказчыцай у судах аб абароне гонару і годнасці па зысках мясцовых дэмакратычных актывістаў. У сакавіку 2007 г. суд абавязаў выданне апублікаваць абвяржэнне звестак, што зневажалі старшыню Гомельскай гарадской арганізацыі АГП Андрэя Толчына.

У мінулым кастрычніку аналагічны зыск падаў дарадца Гомельскай гарадской арганізацыі БАЖ Леанід Судаленка. Прадстаўніца «Гомельскай праўды» Алена Аленчанка пагаджалася без судовага разбіральніцтва апублікаваць абвяржэнне спрэчнай інфармацыі пра яго сям'ю, аднак суд адхіліў зыск.

Сама Алена Аленчанка ў 2007 годзе атрымала званне лаўрэата конкурсу «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў. Менавіта на старонках «ГП» галоўны ідэолаг Гомельскай вобласці Анатоль Каціла выказваўся наконт асаблівай ролі СМІ «ў прапагандысцкіх метадах ідэалагічнай работы ва ўмовах новых выклікаў». «І ўлада, разумеючы гэта, аказвае ўсебаковую дапамогу СМІ», — цытавала словы А. Кацілы «Гомельская праўда» (№ 34 за 1 сакавіка 2008 г.)

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць