Нерухомасць2121

На месцы знесенага «Белэкспа» не дазволілі будаваць вышынныя дамы і комплекс у арабскім стылі

Канцэпцый забудовы тэрыторыі «Белэкспа» было некалькі, але горад не ўхваліў ні высотак, ні арабскай стылістыкі. Пра гэта распавёў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Павел Лучыновіч, піша Tut.by.

Праектаваннем комплексу на месцы знесенага «Белэкспа» і 2-й бальніцы займалася архітэктурнае бюро «Вараб'ёў і партнёры». Па словах Паўла Лучыновіча, праца праводзілася на працягу апошніх 1,5 года. Было распрацавана некалькі варыянтаў будучага комплексу. Ад канцэпцыі, якая прадугледжвае будаўніцтва высотак, горад адмовіўся.

— Мы трошкі ссоўваем асноўны аб'ект — гасцініцу, адна з умоў — яна не павінна дамінаваць над Верхнім горадам і над верхняй кропкай опернага тэатра. Мы захоўваем гістарычныя будынкі, будзе праводзіцца рэстаўрацыя з прыстасаваннем», — адзначыў Павел Лучыновіч.

Адмовіў горад і канцэпцыі з арабскімі матывамі — зноў жа таму, што побач — культавыя аб'екты.

— Стылістыка комплексу будзе, хутчэй, сугучная праспекту Незалежнасці, — удакладніў Лучыновіч.

Дзе будзе новае «Белэкспа», горад яшчэ не вызначыўся.

— Але пляцоўка будзе недалёка ад кальцавой, за мяжой Мінска, — адзначыў старшыня Мінгарвыканкама.

Не вызначаная пакуль што і сама канцэпцыя галоўнага выставачнага цэнтра краіны.

Нагадаем, у 2021 годзе на месцы «Белэкспа» і былой 2-й бальніцы павінен з'явіцца шматфункцыянальны комплекс, які складаецца з гатэля, гандлёвых аб'ектаў, казіно, спа-комплексу з басейнам і г. д.

Каментары21

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць