Свет1515

У Расіі прапануюць распрацаваць расійскую лацінку па прыкладзе беларускай

Дэпутат заканадаўчага сходу Ленінградскай вобласці Уладзімір Пятроў накіраваў зварот у міністэрства адукацыі і навукі і Расійскую акадэмію навук (РАН) з просьбай разгледзець прапанову аб стварэнні другой рускай азбукі, заснаванай на лацінцы, паведамляе РІАН. 

«Мільёны нашых суайчыннікаў выкарыстоўваюць дасягненні навукі і тэхнікі для зносін у інтэрнэце, у тым ліку на міжнародных камунікацыйных пляцоўках. На жаль, не кожная такая пляцоўка падтрымлівае рускую моўную кадоўку, ды і далёка не кожны гаджэт здольны мець рускую раскладку. Ва ўсім свеце мовай міжнацыянальных зносін у інтэрнэце з'яўляецца англійская», — піша Пятроў.

Разам з тым ён ўказвае на тое, што яшчэ з XIX стагоддзя і аж да 1930-х гадоў, у Расіі абмяркоўваецца магчымасць стварэння другой азбукі, заснаванай на лацінцы.

«Да прыкладу, паралельныя лацінскія азбукі ўжо існуюць у сербскай і беларускай мовах», — адзначае дэпутат.

На яго думку, калі б у Расіі існавала зацверджаная адзіная руская лацінка, то многія пытанні, звязаныя з інтэграцыяй у міжнародныя тэхнічныя і тэхналагічныя працэсы, адпалі б самі сабой.

Акрамя гэтага, як у выпадку і з рэформай турэцкай мовы на пачатку XX стагоддзя, руская лацінка змагла б прыцягнуць увагу і цікавасць да вывучэння рускай культуры і мовы на Захадзе, сярод жыхароў краін, чыя мова заснаваная на лацінскім алфавіце, мяркуе парламентарый.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»3

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні25

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць