У індыйскім штаце Хар'яна падчас беспарадкаў загінулі не менш як 17 чалавек, каля 70 атрымалі розныя раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.

Беспарадкі ў горадзе Панчакула, якія прывялі да гібелі людзей, пачаліся пасля суда над вядомым у Індыі духоўным настаўнікам, кіраўніком рэлігійнай суполкі «Дэра Сача Саўда». Гуру Рам Рахім Сінгх быў прызнаны вінаватым у згвалтаванні дзвюх сваіх паслядоўніц.
Пасля абвяшчэння вердыкту натоўпу прыхільнікаў гуру пачалі атакаваць паліцэйскія аўтамабілі, закідваць камянямі і палкамі вартавых парадку. Раз'юшаны натоўп падпаліў аўтазапраўку і чыгуначную станцыю. Паліцыя была вымушаная ўжыць слёзацечны газ супраць пратэстоўцаў, на дапамогу ёй перакідваюцца вайсковыя падраздзяленні.
Паводле інфармацыі некаторых СМІ, беспарадкі пачаліся і ў іншых гарадах Хар'яны. Улады ўводзяць павышаныя меры бяспекі ў сталіцы Нью-Дэлі.
Рам Рахім Сінгх карыстаецца папулярнасцю сярод касты недатыкальных і беднякоў, бо прапагандуе адмову ад каставай няроўнасці і рэалізуе дабрачынныя праграмы. Ён любіць раскошнае жыццё, ярка і дорага апранаецца, здымаецца ў кіно, выпускае свае музычныя дыскі. На суд гуру прыбыў у суправаджэнні кавалькады аўтамабіляў-уседарожнікаў. Сам гуру сцвярджае, што колькасць яго прыхільнікаў налічвае 60 млн чалавек.
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары