Культура11

Выйшаў новы нумар «Беларускага гістарычнага агляду»

Сярод матэрыялаў — артыкулы «Стаўленьне жыхароў ВКЛ да маскоўскага войска ў 1654 г.», «Этнаканфэсійныя стэрэатыпы ў сучаснай вёсцы», «Беларускі легіён СС».

Сярод матэрыялаў (часопіс рэдагуе — Генадзь Сагановіч) — артыкул Сяргея Саўчанкі «Маскоўскі сьвет вачыма Русі XVI‑‑XVII ст.», Мікалая Антропава, Алены Боганевай і Тацяны Валодзінай «Этнаканфэсійныя стэрэатыпы ў сучаснай беларускай вёсцы», Юр'я Туронка «Пра групу Фабіяна Акінчыца» і Юр'я Грыбоўскага «Беларускі легіён СС».

У апошнім артыкуле на падставе нямецкіх архіўных дакумэнтаў Юры Грыбоўскі — ён цяпер у Варшаўскім унівэрсытэце — паказвае, што г.зв. Наваградзкі конны швадрон Рагулі ня быў незалежным, ня меў функцый самааховы, а зьяўляўся звычайным 68‑м палявым батальёнам СС, фармаваньне якога пачалося толькі ў лютым 1944 г.

Сапраўды, у нямецкіх дакумэнтах ён часам фігуруе як паліцэйскі батальён Рагулі, што па першым часе складаўся з рэкрутаў настаўніцкай сэмінарыі — гэта і паспрыяла ўсталяваньню на эміграцыі, а потым і беларускай гістарыяграфіі ўдалага міфу пра яго незалежнасьць ад немцаў.

Увагі ў нумары заслугоўваюць таксама рэцэнзія Станіслава Рудовіча на перавыданьне кнігі Юр’я Туронка «Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі». Аўтар рэцэнзіі, дасьледчык беларускага грамадкага жыцьця пачатку ХХ ст. сьцьвярджае, што Іваноўскі не цягне на постаць №1 у беларускім руху першай паловы ХХ ст.

Зьмешчана таксама рэцэнзія Натальлі Гардзіенкі «Плагіят і прафанацыя гісторыі беларускай эміграцыі» на падручнік, падрыхтаваны на факультэце міжнародных адносін БДУ.

Беларускі гістарычны агляд. том 14. Сшытак 1‑2 (26‑27). Снежань 2007.

Шукайце ў незалежных распаўсюднікаў ды Акадэмкнізе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў56

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць