Модны паказ адзення з беларускага лёну прайшоў на Краснай плошчы ў Маскве. Дэфіле адбылося ў час фестывалю «Спаская вежа», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
Калекцыя адзення была прадстаўлена расійскім прадпрыемствам «Таржокскія залаташвеі». Яна выканана з беларускага лёну і ўпрыгожаная ўнікальнай традыцыйнай вышыўкай. Пастаўшчыком лёну для фабрыкі цягам пяці гадоў з'яўляецца Аршанскі льнокамбінат.

«Мы пераспрабавалі шмат матэрыялаў і спыніліся на беларускіх, — паведаміў кіраўнік расійскага прадпрыемства. — У Расіі ім няма аналагаў. Што датычыцца перапрацоўкі лёну, яго фарбавання, то беларускія тканіны пасуюць нам па многіх крытэрах».

Каментары