Улада1919

Лукашэнка па-беларуску прывітаў удзельнікаў Дня пісьменства

Дзень беларускага пісьменства стаў сапраўдным сімвалам незалежнасці Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам і гасцям урачыстых мерапрыемстваў з нагоды Дня беларускага пісьменства, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дзень беларускага пісьменства — гэта свята культуры, асветы і духоўнасці, адзначаецца ў віншаванні. 

«Шырокія ўрачыстасці, прысвечаныя гэтай падзеі, год ад году набываюць усё больш глыбокі сэнс, бо яны вяртаюць нас да сваіх вытокаў, выклікаюць пачуццё нацыянальнай годнасці.

Свята стала сведчаннем адраджэння нашых лепшых традыцый, сапраўдным сімвалам незалежнасці Беларусі. Углядаючыся ў яе шматвяковую гісторыю, мы пераконваемся ў тым, наколькі значны ўклад зрабілі нашы славутыя землякі - асветнікі, навукоўцы, літаратары, музыканты, мастакі - у сусветную духоўна-культурную скарбніцу.

На гэты раз сталіцай святкавання Дня пісьменства стаў старажытны Полацк - калыска нашай дзяржаўнасці.

Сёлета горад адзначае 1155-годдзе.

Менавіта тут нарадзіўся вялікі Францыск Скарына, які 500 гадоў таму надрукаваў першую беларускую кнігу.

Друкаванае слова, веды, любоў да роднай зямлі былі і застаюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, яго нястрымнага імкнення да свабоднага і справядлівага жыцця. Упэўнены, што цяперашнія ўрачыстасці надоўга застануцца ў памяці і будуць натхняць нас на плённую працу дзеля росквіту Радзімы. Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям свята моцнага здароўя, дабрабыту, міру і шчасця!» — адзначаецца ў віншаванні. 

Каментары19

Цяпер чытаюць

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях4

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Усе навіны →
Усе навіны

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?13

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ14

Мілінкевіч: Калі ў 2020 годзе ў беларусаў яшчэ быў геапалітычны выбар, то цяпер яго няма7

У Мінску з'явіцца спарткомплекс з выхадам да набярэжнай. Будаўнікі паказалі, што там цяпер

Прадалі сядзібу Хлюдзінскіх у Шумілінскім раёне

Блогера Пятрухіна не пусцілі на «Новую Беларусь» — у выніку ён вёў стрым з-пад будынка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях4

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць