Навука і тэхналогіі11

У 2019 годзе на вуліцах Мінска могуць з'явіцца электратаксі

Электратаксі могуць з'явіцца на вуліцах Мінска ў 2019 годзе, паведаміў БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і інавацыйнай дзейнасці Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Алег Ялавы.

«На эксперыментальным узоры электрамабіля мы адпрацуем тэхналагічныя і канструктарскія рашэнні, каб затым вырабіць доследныя ўзоры розных па магутнасці і прызначэнні электрамабіляў. Мы нацэленыя перш за ўсё на стварэнне электратаксі. Гэта дазволіць ацаніць электрамабіль у гарадскіх умовах. Мы ўжо абмяркоўвалі гэта з кіраўніцтвам Мінгарвыканкама, і нашу ідэю падтрымліваюць. Калі ўсё пойдзе па плане, электратаксі могуць з'явіцца на вуліцах Мінска ўжо ў 2019 годзе», — сказаў Алег Ялавы.

Плануецца, што электратаксі будуць больш простым варыянтам аўтамабіляў з меншай магутнасцю і будуць прызначаныя для перамяшчэння па Мінску і прыгарадзе. «Мы запускаем і іншы праект, у выніку якога будзе створаны электрамабіль большай магутнасці. Яго змогуць выкарыстоўваць службы дастаўкі, магчыма, экстранныя службы, ён будзе прыдатны для больш далёкіх паездак, перамяшчэння паміж гарадамі. Ёсць задумка стварыць яшчэ і трэці варыянт беларускага электрамабіля — нешта падобнае да суперкара Tesla», — дадаў намеснік гендырэктара.

У Беларусі плануецца распрацаваць і айчынны акумулятар для электрамабіля. «Мы хочам замяніць літый-іённы акумулятар на беларускі акумулятар з графенападобнага матэрыялу, які распрацоўваецца ў НПЦ па матэрыялазнаўстве. Ён будзе таннейшы па кошце і не саступіць па магутнасці зарада, якая ўплывае на працягласць працы і прабег электрамабіля», — растлумачыў Алег Ялавы.

Навукоўцы ўжо прыступілі да працы над доследнымі ўзорамі электрамабіля. Плануецца, што гэтыя ўзоры будуць гатовыя да снежня 2018 года, затым пройдуць выпрабаванні і сертыфікацыю, а з 2019-га ў Беларусі ўжо можа быць арганізаваная ўласная вытворчасць электрамабіляў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зарэгістравалі новы від птушак2

Ва Уруччы высекуць сквер пад праваслаўную царкву. Натхняліся раннехрысціянскай архітэктурай Рыма22

Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапешце1

ЗША абвясцілі пра санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»8

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска23

ЗША знялі ключавое абмежаванне на ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі — WSJ5

Выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Чалябінскай вобласці. Ёсць ахвяры6

Як Фядыніч адкрыў аўтобус Статкевічу на мяжы і як Вінярскі таксама выйшаў, каб застацца ў Беларусі. Новыя падрабязнасці3

Генеральны сакратар НАТА падтрымаў ідэю Трампа спыніць вайну ва Украіне па лініі фронту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць