Навука і тэхналогіі

Навукоўцы даказалі, што татуіроўкі могуць выклікаць розныя захворванні

У матэрыяле, апублікаваным у часопісе Scientific Reports, французскія фізікі-ядзершчыкі сцвярджаюць, што наначасціцы, якія змяшчаюцца ў чарніле для татуіровак, могуць пранікаць са скуры ў лімфатычныя вузлы і распаўсюджвацца па ўсім арганізме.

«Калі чалавек хоча зрабіць татуіроўку, ён звычайна вельмі ўважліва падыходзяць да выбару тату-салона. Да прыкладу, іх работнікі павінны выкарыстоўваць стэрыльныя іголкі для набівання кожнага малюнка. З іншага боку, ніхто ніколі не правярае хімічны склад чарніла, але нашае даследаванне паказвае, што гэта варта рабіць», — распавядае Хірам Касціла (Hiram Castillo) з Еўрапейскага сінхратроннага цэнтра ў Грэноблі (Францыя).

Як распавядаюць навукоўцы, татуіроўкі зацікавілі іх пасля таго, як адзін з аўтараў артыкула азнаёміўся cа складам рознага чарніла, якое звычайна выкарыстоўваецца для набівання малюнкаў на целе, і выявіў, што яно ўтрымлівае ў сабе часціцы аксіду тытану і іншых патэнцыйна таксічных рэчываў.

Малекулы двухвокісу тытану, як нядаўна высветлілі медыкі, могуць выклікаць запаленні і іншыя непрыемныя эфекты пры кантакце са скурай, што прымусіла навукоўцаў, выкарыстоўваючы паскаральнікі ID21 і ID16B, прасачыць за тым, як гэтыя малекулы падарожнічаюць па арганізме.

Навукоўцы выразалі з татуіровак чатырох паддоследных людзей невялікія кавалачкі скуры і прасвяцілі іх пры дапамозе рэнтгена, такім чынам праверыўшы, ці прасочваецца чарніла з татуіроўкі ўглыб скуры.

Аказалася, што гэта сапраўды адбываецца, і што двухвокіс тытану і іншыя кампаненты фарбы прасочваліся з татуіроўкі ў больш глыбокія пласты скуры, назапашваючыся ў лімфатычных вузлах.

Падобным чынам паводзілі сябе толькі невялікія часціцы пігментаў, чые памеры не перавышалі некалькіх дзясяткаў нанаметраў. Буйнейшыя ж фрагменты фарбаў заставаліся ўнутры малюнкаў.

Траплянне наначасціц у лімфатычную сістэму, як паказалі наступныя эксперыменты, не прайшло бясследна для арганізмаў добраахвотнікаў: іх лімфатычныя вузлы пашырыліся, а клеткі і сама скура пачалі выдзяляць асаблівы набор малекул, які спрыяе развіццю запалення і назапашвання хімічна агрэсіўных малекул, здольных разбураць ДНК.

Усё гэта паказвае на тое, што татуіроўкі могуць быць патэнцыйна небяспечнымі для здароўя чалавека.

Як адзначаюць навукоўцы, тое, што падобныя эксперыменты не праводзіліся раней, звязана з этычнымі меркаваннямі. Татуіроўкі з'яўляюцца своеасаблівым капрызам, а не медыцынскай працэдурай, неабходнай для выратавання чалавека, і таму розныя дзяржаўныя органы не дазвалялі навукоўцам наносіць іх на цела паддоследных жывёл з мэтай вывучыць магчымыя канцэрагенныя і таксічныя ўласцівасці татуіровак. Цяпер, як лічаць даследчыкі, такая неабходнасць з'явілася, і падобныя эксперыменты будуць ухваленыя ўладамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць