Грамадства

У Беларусі з пачатку года атруціліся грыбамі 96 чалавек

У Беларусі з пачатку года атруціліся грыбамі 96 чалавек, паведаміла БЕЛТА загадчыца аддзялення гігіены харчавання Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вія Шукевіч.

Па стане на 20 верасня ў рэспубліцы зарэгістраваны 83 выпадкі атручэння грыбамі, сярод якіх адзін са смяротным зыходам. Больш за ўсё такіх выпадкаў у Мінску (37) і Магілёўскай вобласці (14). У Гродзенскай вобласці зарэгістравана 5 выпадкаў, Брэсцкай — 5, Гомельскай — 9, Віцебскай — 7, Мінскай — 6. Усяго пацярпелі 96 чалавек.

Паводле слоў Віі Шукевіч, па сваёй цяжкасці вострыя атручэнні ядавітымі грыбамі займаюць вядучае месца сярод усіх небактэрыяльных харчовых атручэнняў. Моцнадзейныя яды не разбураюцца пры кулінарнай апрацоўцы.

Атручэнні грыбамі маюць характэрныя прыкметы. Захворванне пачынаецца праз 3-12 гадзін пасля ўжывання іх у ежу. На пачатковых стадыях узнікае рэзкі боль у жываце, нястрымная рвота, панос, слабасць, галаўны боль. У далейшым могуць далучацца сутаргі, галюцынацыі.

Прычынай атручэння могуць стаць не толькі ядавітыя па сваёй прыродзе, але і так званыя ўмоўна-ядомыя грыбы, калі не звяртаць увагі на асноўныя правілы іх гатавання. Да такіх адносяцца некаторыя віды сыраежак, свінухі, ваўнянкі, чарнушкі і інш. Вострае атручэнне можа настаць і ад ужывання ядомых грыбоў, калі яны доўга знаходзіліся без кулінарнай апрацоўкі. Не рэдкасць - атручэнні недаваранымі і сырымі грыбамі.

Каб пазбегнуць захворвання, неабходна выконваць элементарныя правілы прафілактыкі. Збіраць трэба толькі вядомыя грыбы (існуюць спецыяльныя даведнікі). Калі няма ўпэўненасці, што грыб ядомы, лепш яго зусім не браць. Падазроныя грыбы недапушчальна спрабаваць на смак.

Паводле слоў загадчыцы аддзялення, грыбы маюць здольнасць паглынаць з навакольнага асяроддзя і накопліваць таксічныя рэчывы ў канцэнтрацыях, якія ў некалькі разоў перавышаюць іх колькасць у глебе, вадзе, раслінах. Таму ўсе грыбы неабходна адварваць, а адвар зліваць. Па гэтай прычыне нельга збіраць грыбы ўздоўж аўтатрас, побач з прамысловымі прадпрыемствамі, у межах горада.

Пасля збору дары лесу трэба як мага хутчэй адсартаваць і апрацаваць. Гэтым павінны займацца толькі дарослыя. Трэба памятаць, што нават ядомы грыб, калі ён пераспеў, пачаў падгніваць на пні або доўга ляжаў без апрацоўкі, можа стаць ядавітым. Саліць, сушыць, марынаваць кожны від грыбоў трэба паасобку. А перад адварваннем добра мыць ад пяску і глебы. Нельга не звяртаць увагі на правілы гатавання ўмоўна-ядомых грыбоў: іх неабходна адварваць мінімум двойчы, кожны раз не менш за 50 хвілін. Абодва разы пасля варкі прамываць праточнай вадой.

Не трэба збіраць і купляць на рынку перарослыя, вялыя, пашкоджаныя лічынкамі і цвіллю грыбы. Непажадана купляць на рынку і з рук грыбныя кансервы, герметычна закрытыя накрыўкамі ў дамашніх умовах, а таксама сухія грыбы, грыбную ікру і розныя салаты, прыгатаваныя з дабаўленнем гэтых дароў лесу. Пласціністыя грыбы неабходна купляць толькі з ножкамі. Такім чынам можна ідэнтыфікаваць белую паганку, якая мае клубнепадобнае патаўшчэнне ножкі «каўнерык».

Бацькам трэба памятаць, што грыбы павінны быць выключаны з рацыёну дзяцей. Нельга ўжываць іх у ежу людзям з хваробамі печані і абмену рэчываў, асобам састарэлага ўзросту. Пры з'яўленні першых сімптомаў атручэння трэба неадкладна звяртацца па медыцынскую дапамогу.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год12

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе7

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

Іран закрыў сваю паветраную прастору

На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада17

Навукоўцы сцвярджаюць: існуе мяжа колькасці калорый, якія можа спаліць чалавек2

Памёр Фелікс Гумен

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год12

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць