Свет77

Парашэнка: ЗША падтрымалі прапанову Украіны па міратворцах

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што ЗША падтрымалі прапанову Украіны аб увядзенні міратворцаў на Данбас. Пра гэта ён сказаў 21 верасня ў ЗША на брыфінгу пасля сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам, паведамляе УП.

фото twitter.com/Scavino45

Парашэнка сказаў, што «вельмі задаволены» сустрэчай з усёй уладнай камандай ЗША, якая доўжылася каля гадзіны.

«Важная пазіцыя, Злучаныя Штаты Амерыкі цалкам падтрымалі прапановы Украіны, мае прапановы, якія былі агучаныя яшчэ ў 2015 годзе, па размяшчэнні на ўсходзе Украіны, на акупаванай тэрыторыі, міратворцаў з мандатам Рады Бяспекі ААН», — сказаў прэзідэнт Украіны.

«Я падкрэсліваю і адзначаю: украінскай пазіцыі, якая прадугледжвае мандат на ўсю акупаваную тэрыторыю на усходзе Украіны, уключаючы некантраляваны ўчастак украінска-расійскай мяжы, што выключыць пранікненне войскаў і ўзбраення Расіі і сапраўды будзе служыць мэце міру», — адзначыў Парашэнка.

Парашэнка адзначыў некалькі ключавых момантаў сустрэчы, у прыватнасці тое, што бакі абмеркавалі пытанні ў сферы бяспекі.

«Надзвычай важна, гэта агульнае бачанне новай якасці супрацоўніцтва ў сферы бяспекі паміж Украінай і ЗША. Мы падрабязна абмеркавалі ўсе кірункі пашырэння гэтага супрацоўніцтва, пачынаючы ад супрацоўніцтва з ваеннай акадэміяй West-Point… і завяршаючы супрацоўніцтвам з Мінабароны ЗША і іншымі інстытутамі», — сказаў кіраўнік Украіны.

Парашэнка таксама адзначыў, што гаворка ішла і аб супрацоўніцтве ў эканамічнай сферы, і сказаў, што адчуў «поўную і вельмі магутную падтрымку рэформаў ва Украіне і пазітыўную ацэнку намаганняў украінскай улады».

Каментары7

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць