
Беларусь заклікае паставіць кропку ў халоднай вайне і прапануе пляцоўку для глабальнага перамоўнага працэсу, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, выступаючы з трыбуны Генеральнай Асамблеі ААН.
Міністр, у прыватнасці, нагадаў пра ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі аб правядзенні новага перамоўнага працэсу па аналогіі з Хельсінкскім працэсам 70-х.
«Зразумела, з разуменнем тых праблем і пагроз, якія актуальныя для ўсіх нас сёння. Неабходна казаць аб своеасаблівым пашырэнні і пераасэнсаванні гэтага фармату. Мы прапануем, каб ключавыя глабальныя гульцы, перш за ўсё Кітай, Расія, ЗША, дзяржавы Еўрапейскага саюза, пачалі дыялог пра стратэгічнае бачанне новых канструктыўных адносін. Беларусь са свайго боку гатова даць пляцоўку для працэсу. Мы гатовыя выканаць гэтую задачу так жа адказна, як Беларусь гэта робіць на працягу апошніх гадоў у рамках намаганняў па рэгуляванні крызісу ва Украіне. Мінск гатовы стаць мостам, што звязвае старое з яшчэ не народжаным», — цытуе словы Уладзіміра Макея БелТА.
Ён мяркуе, што дамоўленасці па выніках такога дыялогу паставілі б кропку ў апошняй эпахальнай вайне — халоднай вайне — і маглі б быць пасля рэалізаваныя пры актыўным падключэнні ААН. «Тым самым мы б павярнулі назад тэндэнцыю нарастання палітычнай фрагментацыі ў свеце», — адзначыў міністр.
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары