Улада1717

Дронам забаранілі лятаць над усёй дарогай з Драздоў да школы, дзе вучыцца Коля Лукашэнка — КАРТА 80 аб'ектаў

Пералік зон у Беларусі, дзе забаронена выкарыстанне авіямадэлей, папоўніўся на некалькі дзясяткаў пунктаў. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства абароны Беларусі ад 27 верасня 2017 года.

Першы такі спіс з'явіўся ў жніўні мінулага года. У ім было 16 пунктаў, у тым ліку цэнтр Мінска, раён Дразды і АЭС.

Выява: 360pano.by
Выява: 360pano.by
Выява: 360pano.by

У абноўленым пераліку — 80 радкоў. У Мінску цяпер нельга лётаць над праспектамі Пераможцаў і Незалежнасці, паўночная частка МКАД, «Мінск-Арэна», «Чыжоўка-Арэна», Палац Незалежнасці і раён за Нацыянальнай бібліятэкай.

Да забароненых зонаў дадаліся Нацыянальны аэрапорт Мінск, Мачулішчы, участкі трас М3, М2 і Р80. Таксама закрытыя для палётаў тэрыторыі з'явілася над Лідай, Пінскам, Лунінцом, Віцебскам, Полацкам і ўздоўж межаў з Украінай, Польшчай, Літвой і Латвіяй.

Нагадаем, па законе, пад словам «авіямадэль» разумеецца «лятальны апарат без чалавека на борце, кіраванне палётам якога магчыма толькі пры ўмове візуальнага кантакту з ім, а таксама некіравальны свабодналятаючы апарат». У забароненых зонах выкарыстанне авіямадэлей не дапускаецца без ўзгаднення з дзяржорганам (арганізацыяй).

Пры гэтым, згодна з пастановай № 636 ад 16 жніўня 2016 «Аб некаторых пытаннях выкарыстання авіямадэлей у Рэспубліцы Беларусь», для забеспячэння бяспекі палёту паветраных судоў выкарыстоўваць авіямадэлі можна на вышыні да 100 метраў ад узроўню зямлі (вады).

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча19

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША паслабілі санкцыі «Белавія», але забаранілі выкарыстоўваць амерыканскія самалёты для палётаў у Расію14

Алег Газманаў аддаў махляру грошы, якія адкладаў на пенсію 10 гадоў13

«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы8

«Два-тры тыдні». Ад Арастовіча да Буданава — 5 гучных прагнозаў пра вайну, якія не спраўдзіліся13

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?41

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання6

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча19

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць