Грамадства44

У Плешчаніцах выступіць легендарны ў свой час гурт «Тэхналогія». Яго аплаціў чалавек, які гасціў тут у бабулі

Сёлета групе споўніцца 35 гадоў, але ў Беларусь яны прыедуць на паўтары гадзіны і толькі дзеля таго, каб выступіць хэдлайнерамі на «Плешчаніцкім кірмашы», піша Onliner.by.

У будучую суботу, 20 верасня, у Плешчаніцах выступіць папулярны ў 90‑х поп-гурт «Тэхналогія». Гэта тыя, што спявалі: «Націсні на кнопку — атрымаеш вынік. І твая мара збудзецца». У гэтым годзе гурту споўніцца 35 гадоў, але ў Беларусь яны прыедуць на паўтары гадзіны і толькі дзеля таго, каб выступіць хэдлайнерамі на «Плешчаніцкім кірмашы».

Для гарадскога пасёлка канцэрт з удзелам легендарнага гурта — гэта нетыповая гісторыя.

Гарадскі пасёлак Плешчаніцы знаходзіцца за 60 км ад Мінска, ехаць на машыне каля 40 хвілін. Гэтае месца можна было б паставіць у адзін шэраг са мноствам іншых тыповых пасёлкаў, дзе ёсць аўтавакзал, школа, бальніца — увогуле, уся стандартная інфраструктура. Але не: за апошнія некалькі гадоў Плешчаніцы сталі асаблівымі. Пра гэта сведчыць і будучы выступ легендарнага гурта «Тэхналогія».

Усе выдаткі па прыездзе гурта ўзяў на сябе вядомы фізік-ядзершчык, уладальнік IT-кампаніі Andersen Аляксандр Хоміч.

Бізнэсмен нарадзіўся ў Полацку, але мае непасрэднае дачыненне да Плешчаніц. Як расказалі мясцовыя жыхары, тут жылі дзядуля і бабуля Аляксандра, і ён кожнае лета праводзіў у іх. Цяпер яго ўсе мясцовыя называюць проста «мецэнат».

За апошнія некалькі гадоў Аляксандр Хоміч пабудаваў у Плешчаніцах два паркі, агульная плошча якіх займае 2,2 га. — Самы буйны парк мы назвалі ў гонар Набокава, любімага пісьменніка Аляксандра. Другі — гэта вялікая пляцоўка для дзяцей з вялізным экранам для прагляду фільмаў, мультфільмаў, — расказаў Onliner старшыня Плешчаніцкага сельвыканкама Аляксандр Сідарэвіч.

— Аляксандр Хоміч столькі ўжо зрабіў для Плешчаніц, што вам дня не хопіць, каб напісаць пра гэта. Ён купляў лекі ў мясцовую бальніцу, уладкаваў паркі — уклаў ужо каля 1,5 млн даляраў.

— Выступ «Тэхналогіі» — яго ідэя? — Не, мая, — прызнаецца Аляксандр Сідарэвіч.

— Ён сказаў, што можна выбраць любы гурт — і я выбраў «Тэхналогію». Колькі гэта будзе каштаваць, я не магу сказаць: прыезд гурта ў Плешчаніцы поўнасцю арганізаваў Аляксандр, нам ужо проста патэлефанавалі арганізатары і расказалі, як і што будзе. Такое, вядома, у нас будзе ўпершыню, так што прыязджайце абавязкова да нас на свята!

Адзначым, што выступ «Тэхналогіі» пройдзе ў рамках мясцовага свята «Плешчаніцкі кірмаш», кірмаш стартуе ў 16:30.

А ў 19:30 хэдлайнеры заспяваюць для ўсіх «Дзіўныя танцы», «Сёння ўночы», «Націсні на кнопку», «Усё, што ты хочаш». Святочны вечар прадоўжыцца дыскатэкай з кавер-групай «Мінскае мора» («NeMoRe»).

Каментары4

  • Ёсік
    17.09.2025
    Ніколі не разумеў, навошта йсьці на "выкапняў"? 30 гадоў прайшло, якая кнопка, які рэзультат чакаць ад сталых людзей?
  • Адін народ!
    17.09.2025
    Дзе той шызік з капіпастай пра "95% жыхароў Беларусі - за Незалежнасць", калі ён так патрэбны?
  • Сталы пёсік
    17.09.2025
    Ёсік, Ага. Трэ Бузаву было прывезці.

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу8

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая3

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца7

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю19

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай5

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць