У Мінску сабраліся прыбраць «ляжачых паліцэйскіх»

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ў перспектыве плануе адмовіцца ад штучных няроўнасцяў на праезнай частцы. Пра гэта падчас прамой лініі заявіў начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Вадзім Гаркун, піша Tut.by.
Цяпер на дарогах Мінска ўстаноўлена каля тысячы штучных няроўнасцяў. Іх размяшчаюць у асноўным паблізу ад нерэгуляваных пераходаў, у месцах канцэнтрацыі ДТЗ, ля ўстаноў адукацыі.
У ДАІ плануюць наўзамен няроўнасцям больш актыўна выкарыстоўваць астраўкі бяспекі і завужэнне праезнай часткі, каб вадзіцелі зніжалі хуткасць у небяспечных месцах.
Каментары