Камплект пасцельнай бялізны «Родныя словы» з самымі прыгожымі і мілагучнымі беларускімі словамі прэзентавала крама Symbal.by.

У аснову назвы бялізны ўзяты словы Янкі Купалы з верша «Роднае слова»:
«Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне…»
Пасцельная бялізна створана Symbal.by сумесна з беларускай гандлёвай маркай «Samsara», якая займаецца распрацоўкай, вытворчасцю і продажам хатняга тэкстылю.

У дызайне выкарыстана 200 словаў беларускай мовы, што былі прапанаваныя падпісантамі суполак Symbal.by ў сацыяльных сетках.

Як зазначыў аўтар праекту Павел Белавус:
— Спадзяюся, што пасцельная бялізна «Родныя словы» пойдзе ў народ, на ложкі і канапы ды стане такім хатнім адукацыйным праектам для дзяцей і дарослых.
Ляжыш у ложку і вышукваеш новыя ды цікавыя беларускія словы, запамінаеш, складаеш у сказы, перакладаеш. Цуд!

Бялізна прадстаўлена ў чатырох варыянтах камплектаў: 1,5 спальны, 2-х спальны, еўра-камплект, сямейны.
Замовіць з бясплатнай дастаўкай па Мінску, Беларусі і ўсім свеце можна праз сайт Symbal.by альбо самастойна набыць у афіцыйнай афлайн-краме ў Мінску на праспекце Машэрава, 18.

ІП Белавус П.М. УНП 691764397
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі

Каментары