Здарэнні33

Жанчыне з Бярозаўкі, якую збіў на машыне міліцэйскі начальнік, зрабілі аперацыю

У Лідскай цэнтральнай лякарні зрабілі аперацыю жыхарцы Бярозаўкі, якую ўвечары 26 кастрычніка збіў намеснік начальніка міліцыі Гродненскай вобласці, які ехаў на аўтамабілі. Жанчына яшчэ знаходзіцца ў лякарні, яе стан лекары ацэньваюць як добры, піша Еўрарадыё.

«Адчувае яна сябе добра. Учора ёй зрабілі аперацыю на руцэ і назе, бо там былі асколачныя пераломы. Цяпер папраўляецца», — кажа супрацоўнік бальніцы.

Здарэнне адбылося, калі палкоўнік міліцыі, адзін з намеснікаў кіраўніка абласной міліцыі, ехаў на машыне не ў працоўны час. Паводле экспертызы ў момант аварыі ён быў цвярозы. Гэта адбылося на трасе, якая праходзіць праз Бярозаўку, у месцы, дзе дарога звужаецца. Па інфармацыі мясцовых жыхароў, там стаіць абмежаванне хуткасці ў 60 кіламетраў за гадзіну. Месца асветленае ліхтарамі каля дарогі, але ў той вечар ішоў дробны дождж.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле «Парушэнне правілаў руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання» (ч. 2 арт. 317 КК). Усе абставіны здарэння вывучае Следчы камітэт.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі12

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі12

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць