Музыка88

Абяры найлепшага на Art Miensk Fest! — галасаванне за права выступіць на сцэне

Art Miensk абяцае стаць яскравай падзеяй восені: гурты :B:N: і The Superbullz рыхтуюцца запаліць і даць чаду 30 лістапада!

А які ж будзе трэці гурт, які выступіць разам з сучаснымі айчыннымі рок-зоркамі?

Цягам месяца арганізатар фестывалю — культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба» — прымала заяўкі на ўдзел у Art Miensk Fest. Крытэры для ўдзелу былі наступныя: гурт павінен быць створаны ў Мінску і мець беларускамоўную праграму.

Прыняць удзел у фестывалі Art Miensk захацела 18 гуртоў. Арганізатары, з дапамогай лёсавання, падзялілі музыкаў на дзве групы, па дзевяць гуртоў у кожнай. І запусцілі народнае галасаванне ў сацыяльных сетках! Па правілах, у фінал праходзяць 10 гуртоў: пяць лепшых у сваёй групе.

Галасаванне доўжылася тыдзень, і за гэты час слухачы абралі сваіх фаварытаў.

У фінал Art Miensk Fest прайшлі:

Віншуем фіналістаў! У гуртоў ёсць час да 13 лістапада (уключна), каб пазмагацца за права выступіць разам з:B:N: і The Superbullz на адной сцэне.

Фінальнае галасаванне пачалося!
Вынікі галасавання будуць аб’яўлены 14 лістапада.

30 лістапада ў арт-прасторы «Корпус» пройдзе вялікі музычны фестываль Art Miensk.

Выступяць:

  • :B:N:
  • The Superbullz
  • Трэці гурт вызначыцца конкурсам сярод маладых гуртоў.

Апытанка

Квіткі: 15 руб (папярэдне); 20 руб (у дзень канцэрта).

1. Набыць праз інтэрнэт
2. Замовіць квіткі па тэлефоне: +375 25 996 93 76
3. Замовіць квіток адным клікам
4. Квіток з дастаўкай
5. Квіток у краме symbal.by

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў1

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску работнікам памылкова налічылі лішнія грошы, а пасля прымусілі іх вяртаць. Ці законна гэта?

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ24

У Гомельскай вобласці ствараецца новая дэсантная брыгада3

Лукашэнка расказаў, як ён перажываў за Трампа8

Лукашэнка заявіў, што ў беспілотніку, які ўпаў у Мінску, было 59 кг выбухоўкі10

Лукашэнка вучыў Зяленскага: «Я хачу сустрэцца з Пуціным» — ну што ты крычыш пра гэта?»14

«Спала і прачнулася на абломках унізе». Гісторыя дзяўчыны, якая падчас атакі Расіі на Кіеў выпала з 9-га паверха і выжыла

Белы дом пераўтвараецца ў казачны палац: Трамп будуе бальную залу за 200 мільёнаў даляраў7

Джасцін Цімберлэйк расказаў, што мае хваробу Лайма, якую пераносяць кляшчы. Боль ён трываў два гады на сцэне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў1

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць