Культура88

Еўракамунізм пасля Чарнобыля: нямецкае радыё пра Пінск

Штэфан Мэй на «Deutschlandfunk» піша пра Пінск. Ягоны артыкул, які называецца «Сціплы спакой», зроблены неардынарна і спрэчна, аналізуе гісторык Антон Лявіцкі.

Фота: Віктар Драчоў, ТАСС.

З аднаго боку, нямецкі назіральнік непазбежна адлюстроўвае тыя стэрэатыпы, з якімі Беларусь асацыюецца на Захадзе. З другога боку, намагаецца ўраўнаважыць іх сваімі непасрэднымі назіраннямі. З вынікам не заўсёды можна пагадзіцца: часта невялікая нататка да болю напамінае беларускае БТ у ягоную найлепшую пару.

Імкнучыся разбурыць пануючыя стэрэатыпы пра змрочную, звернутую ў мінуўшчыну дыктатуру, Мэй не шкадуе станоўчых ацэнак. Можа, таму крыху недарэчы выглядае вялікая ўвага да Чарнобыля: ён рэкамендуе не набываць харчаванне, якім сяляне гандлююць на ўваходзе ў мясцовы рынак. І ўсё ж у Пінску, адзначае журналіст, слядоў Чарнобыля зусім няма — ёсць нават пляж для купання.

Яшчэ адзін момант, які выпадае з агульнага пазітыўнага паслання, звязаны з выбарамі. Мэй не стаў ігнараваць дыктатуру зусім, ён узгадвае, што выбары ўспрымаюцца беларусамі як фарс, таму, згодна з савецкай традыцыяй, выбарцаў прывабліваюць на ўчасткі відовішчам і гастраноміяй. Так, у Пінску выбарчая камісія месціцца ў музычнай школе — і навучэнцы абавязкова дэманструюць сваё майстэрства ў дні галасавання.

У астатнім жа Беларусь — сціплая, але вартая ўвагі краіна. У нейкай ступені — краіна кантрастаў. З аднаго боку, «калі б камунізм некалі выжыў і мадэрнізаваўся б, ён выглядаў бы сёння бадай так, як Беларусь». Беларусы не адвярнуліся ад камунізму, назірае немец: тут захаваліся помнікі Леніну і КДБ. Разам з тым Беларусь зняпраўджвае адмоўныя клішэ пра колішні сацблок: тут няма пагнутых ліхтарных слупоў, у крамах можна набыць усё, цягнікі ходзяць своечасова і ў дарогах няма выбоінаў.

Увогуле, «Мінск, сталіцу Беларусі, няможна параўнаць ні з якім іншым вялікім горадам колішняга Усходняга блока. Нашмат больш ён нагадвае скандынаўскія гарады». Акрамя таго, усё чыста і дагледжана. «Беларусаў наогул называюць прусамі Усходу (die Preussen des Ostens)», — крыху агаломшвае аўтар.

З гэтым пагаджаецца ягоная знаёмая, полька Эльжбета Цесельска. Яна таксама, едучы ў Пінск, чакала ўбачыць адсталую краіну з няветлівымі людзьмі і без доступу ў інтэрнэт. Рэчаіснасць цалкам зняпраўдзіла гэтыя чаканні: многія рэчы і з’явы аказалася для яе вельмі знаёмымі з жыцця на бацькаўшчыне.

Так Мэй падыходзіць да сваіх заключных разважнняў. «Ані еўрапейцы, ані расейцы», атэстуе ён беларусаў і расказвае пра хвалю цікавасці да беларускай мовы і культуры пасля 2014 года. «Ва ўжытку існуе нават заклік: вучэце беларускую, інакш вас прыйдуць вызваляць расейскія танкі». Нягледзячы на свае асаблівасці, — напрыклад, праваслаўе, — Пінск «ні ў якім разе не экзатычная асаблівасць, дзякуючы свайму ўтульнаму спакою ён цалкам варты наведвання». 

Акрамя гэтага, у нататцы шмат цытуецца Рышард Капусцінскі. Праз ягоную кнігу «Імперыя» Мэй паказвае польскую мінуўшчыну горада, акалічнасці вераснёўскіх падзей 1939 года (у Пінску была разбураная катэдра) і, такім чынам, робіць невялікі экскурс у гісторыю Беларусі.

Невялікая нататка выклікае цікавасць менавіта дзякуючы гэтай спробе свядома ўнікнуць экзатызацыі, з якой часта на Беларусь пазіраюць замежнікі. Тым не менш ён паказвае выдаткі такога падыходу. Назіранні Мэя часта пераўтвараюцца ў саладжавую пастараль, у стылі БТ і журналістыкі раёнак. Не толькі вялізныя праблемы беларускай правінцыі, але і магчымыя дасягненні (бізнэс, актыўнасць мясцовых супольнсцяў) застаюцца за кадрам.

Магчыма, гэта не выпадковасць. Апошнім часам Беларусь стала адносна рэгулярнай тэмай уплывовых заходніх медыя («Макей у Financial Times»). Тады зрэдку арыгінальная ліслівасць (Беларусь — самая вялікая краіна Еўропы без выйсця да мора, а па-нямецку гэта гучыць коратка і дакладна: das grösste Binnenland Europas, — Мэй не забываецца ўпамянуць гэты факт) і выразна прапагандысцкія штампы (90-я як «імпэтная ліберальна-эканамічная інтэрмедыя») выяўляюць сваю выразную логіку.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку107

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі8

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку107

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць