Свет104104

Ва Украіне Другую сусветную перастануць называць Вялікай Айчыннай

Дэпутаты Вярхоўнай рады прынялі папраўкі да закона аб статусе ветэранаў войнаў, цяпер у законе замест словазлучэнняў «Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў», «Вялікая Айчынная», «Вялікая Айчынная вайна і вайна з Японіяй», «Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў і вайна 1945 года з імперыялістычнай Японіяй» будзе выкарыстоўвацца толькі «Другая сусветная вайна». Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў картцы закона на сайце ўкраінскага парламента.

За прыняцце паправак прагаласаваў 241 дэпутат, супраць не выступіў ніхто. Устрымаліся чацвёра. Не прагаласавалі 90 дэпутатаў.

Гэтым жа дакументам статусам ўдзельніка баявых дзеянняў надзяляюцца тыя, хто браў удзел у падзеях на Майдане ў 2013-2014 гадах і быў унесены ў спіс асобаў, якія атрымалі раненні ў гэты перыяд. Пад дзеянне гэтага становішча не падпадаюць супрацоўнікі міліцыі і вайскоўцы.

Законапраект быў унесены ў Раду прэм'ер-міністрам Украіны Уладзімірам Гройсманом. Закон уступае ў сілу на наступны за датай публікацыі дзень.

Каментары104

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда15

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда

Усе навіны →
Усе навіны

Аднавілі мост там, дзе яго не магло быць, бо не змаглі знайсці яго рэальнае месца. Што за рэстаўрацыя адбываецца ў Жылічах?2

Расія даказвае, што УСУ ударылі ў Купянску па сваіх, але Z-блогеры прызнаюць, што авіябомбамі накрылі кінутых расіян2

У Гане мясцовы «прарок» абяцаў на Каляды сусветны патоп і падмануў. Людзі абураныя8

Жанчына набыла ў фірмовай краме «Беліты» падарункавы сертыфікат. У іншай краме яго не прынялі4

У Аўстраліі спатрэбілася 11 чалавек, каб пачысціць зубы аднаму кракадзілу1

Трамп: Новай кіраўніцы Венесуэлы будзе горш, чым Мадура, калі яна адмовіцца супрацоўнічаць23

Палову сваіх шматлікіх мільёнаў Арына Сабаленка зарабляе па-за кортам. Дзе менавіта?3

Сітуацыя называецца «Мадура давыкабельваўся»30

Экватарыяльная Гвінея перанесла сталіцу з вострава на мацярык4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда15

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць