Італьянскі хірург заявіў пра першую паспяховую перасадку галавы
Першая ў свеце трансплантацыя галавы была паспяхова праведзеная на трупе ў Кітаі ў ходзе аперацыі, што доўжылася 18 гадзін, паведамляе The Telegraph.

Аперацыю правёў той самы італьянскі нейрахірург Серджыа Канавэра, які яшчэ ў 2015 годзе анансаваў перасадку галавы расійскага інваліда на новае цела і неаднаразова (у тым ліку сёлета) заяўляў пра гатоўнасць ажыццявіць свае планы ў бліжэйшы час.
Канавэра адмовіўся раскрываць дэталі аперацыі, але заявіў, што змог злучыць хрыбетнік, нервы і крывяносныя сасуды. Навуковую працу ён паабяцаў апублікаваць бліжэйшым часам.
Дагэтуль так і невядома, хто будзе першым жывым пацыентам доктара, на якім будзе праведзеная ўнікальная аперацыя. Пасля расійскага праграміста кандытам быў абвешчаны ананімны кітаец. Цяпер жа размова ідзе пра жыхара Вялікабрытаніі.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары