Праз год усе новыя машыны ў Еўрасаюзе — з абавязковым дарагім вузлом бяспекі
У краінах Еўрасаюза ўсе новыя аўтамабілі ў хуткім часе абавязкова будуць абсталёўвацца з заводу аўтаномнымі сістэмамі экстранага тармажэння (AEB). Асамблея Еўрапейскага парламента прагаласавала за прыняццё гэтай нормы на мінулым тыдні.
Еўрапейская камісія павінна завяршыць разгляд гэтага рашэння да вясны наступнага года. Калі яно будзе ўхвалена, ужо да канца 2018 ва ўсіх новых машын на кантыненце з'явіцца дадатковы вузел абавязковай камплектацыі.

Зараз у краінах ЕС толькі траціна новых аўто абсталёўваецца гэтай сістэмай. Пры гэтым паводле тэстаў, AEB зніжае колькасць аварый на 38 працэнтаў.
За акіянам аўтаканцэрны ўжо абмеркавалі перавагі новай сістэмы і пагадзіліся дабраахвотна перайсці да яе ўсталёўкі на ўсё новыя машыны з 2022 года.
Тое, пра што еўрапарламентарыі не згадалі, агітуючы за новую сістэму бяспекі — яе кошт. А ён далёка не малы. У сёння існуючых мадэляў ён можа ўзняць цану машыны на 2-4 тысячы еўра. Да прыкладу ў Volvo V-40 такая сістэма бяспекі каштуе €2550.
-
Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах
-
Верагоднай прычынай для прыезду Дэрула ў Мінск сталі здымкі для рэкламы катэджаў
-
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце
Каментары