Здарэнні2727

Выявілася, што міліцэйскі УАЗ у Мазыры падпаліў знутры затрыманы

Мазырскім райаддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.2 арт.218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам) да жыхара Мазыра, які падпаліў службовы аўтамабіль РАУС, паведамляе sk.gov.by.

Адбылося наступнае: 18 лістапада на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Мазыры за дробнае хуліганства міліцыянт даставіў у пастарунак 57-гадовага мясцовага жыхара. У памяшканні РАУС нецвярозы мазырчук ужыў гвалт у дачыненні да аднаго з супрацоўнікаў міліцыі.

Далей болей. Затрыманага павезлі на службовым аўтамабілі УАЗ у бальніцу, каб выявіць ступень алкагольнага ап'янення.

На зваротным шляху ў міліцэйскі ўчастак мужчына папрасіў, каб яму дазволілі папіць вады. Ён дастаў з сумкі бутэльку з-пад мінералкі, аднак у ёй была не вада, а лёгкаўзгаральная вадкасць. Ён разліў яе на машыну і падпаліў. Аўтамабіль загарэўся. Агонь пашкодзіў значную частку кузава і салона, рэчы ў ім. Сам затрыманы атрымаў апёкі.

Падазраваны знаходзіцца на лячэнні ў бальніцы. У сувязі з гэтым меры працэсуальнага прымусу да яго не ўжываліся.

Мазырскі РАСК высвятляе ўсе абставіны здарэння.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць