Грамадства44

Еўракамісар: Адносіны з Беларуссю ўмацоўваюцца і паляпшаюцца

Такое меркаванне еўракамісар па пытаннях палітыкі пашырэння і добрасуседства Ёханэс Хан выказаў на сустрэчы з журналістамі краін Усходняга партнёрства ў Брусэлі.

У Хана спыталіся яго стаўленне да таго, што Беларусь на саміце ў сталіцы Бельгіі прадстаўляе не Аляксандр Лукашэнка, а міністр замежных справаў Уладзімір Макей.

«Краіна вольная рашаць, хто яе будзе прадстаўляць. У нас добрыя адносіны з Макеем. Няма ніякага негатыву, што прыедзе ён. Адносіны з Беларуссю ўмацоўваюцца і паляпшаюцца», — сказаў Хан.

Ён адзначыў, што адносіны з нашай краінай выбудоўваюцца на ўзаемавыгаднай аснове. «Гэта не пагроза Расіі. Калі я прачынаюся раніцай, то не гляджу на карту, не тыкаю ў тыя краіны, якія да нас яшчэ не далучыліся, а потым не званю з прапановай далучыцца. Мы шукаем, што выгадна абодвум бакам».

Хан адзначыў, што па Беларусі застаюцца пытанні ў сувязі з захаваннем смяротнага пакарання і парушэнняў правоў чалавека.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?

Усе навіны →
Усе навіны

У Брытаніі доктар праводзіў аперацыю, выйшаў пазаймаўся сэксам з медсястрой, вярнуўся і ўсё дарабіў14

Аферыста з Tinder, пра якога Netflix зняў дакументальны фільм, затрымалі ў Грузіі3

У Польшчы айчым на працягу шасці гадоў гвалтаваў сваю падчарку. Маці ўсё ведала і нават дапамагала яму10

Сальда прапанаваў Лукашэнку частку ўзбярэжжа ў Херсонскай вобласці9

«З раніцы наш аўтобус быў дзясятым у чарзе». Што адбывацца на беларуска-латвійскай мяжы6

Віталь Бандарук: Да Севярынца баяліся падыходзіць нават звычайныя зэкі3

Канец фізічных сім-карт? Новы iPhone набліжае эпоху eSim4

Ціханоўская заклікала сусветную супольнасць патрабаваць вызвалення Міколы Статкевіча9

Боты атрымалі новую метадычку пра Статкевіча13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць