Усяго патроху2727

«Беларуску пахаваў орфі-муж». А хто такі орфі-муж?

40-гадовая беларуска Вольга Чарнецкая памерла 18 лістапада ў Егіпце. У яе не знайшлося сваякоў, гатовых аплаціць перавоз цела на бацькаўшчыну.

Таму яе пахавалі тамсама, у Хургадзе.

Як паведамляецца, на пахаванні прысутнічалі яе сябар Махамед, орфі-муж Ахмед, а таксама егіпецкая сяброўка.

Махамед і Ахмед і аплацілі кошт пахавання — 300 даляраў — напалам.

Але ж хто такі орфі-муж? Гэта асаблівасць Егіпта — магчымасць заключаць часовыя орфі-шлюбы. У іншых ісламскіх краінах такога няма, расказала «Нашай Ніве» беларуска Раяна Вольга Чарных, якая жыве ў Каіры.

Слова орфі па-арабску значыць «звычай, традыцыя». Такі шлюб нідзе не рэгіструецца, але дазваляе мужчыну і жанчыне жыць разам і пры гэтым не грашыць па нормах рэлігіі.

Існуе два тыпы бланкаў для афармлення орфі-кантракта. Першы — спрошчаны, яго можна купіць у любой кнігарні ў Егіпце, каштуе ён капейкі, і запоўніць самім. Ёсць і паўнавартасны орфі, які заключаюць у прысутнасці двух сведкаў (калі сведкі — жанчыны, то чатырох) і адваката, які павінен паставіць свой подпіс у дакуменце. Дадзеная працэдура каштуе невялікую суму.

У дакументы заносяць дадзеныя пашпарта, прозвішча, імя бацькоў, а таксама памер вясельнага падарунка. Праўда, апошняе неабавязкова.

Орфі-шлюб можа быць разарваны ў любы момант і не прадугледжвае ніякіх матэрыяльных абавязкаў. Мужчына мае права адначасова знаходзіцца ў некалькіх орфі-шлюбах, хоць гэта і не вітаецца грамадствам. «Не ўсюды пары ў орфі-шлюбе здадуць кватэру ці дазволяць засяліцца ў адзін нумар у гатэлі», — кажа Чарных.

Замежніцы ў Егіпце нярэдка заключаюць такія орфі-дамовы. «Гэта дае падставу для атрымання паўгадавой візы для нетурыстычных мэтаў (так званая «віза маладой»), патрэбнай для афіцыйнага шлюбу», — расказвае беларуска.

Нават завераны адвакатам орфі-кантракт не прызнаецца ў якасці шлюбу ў іншых дзяржавах, у тым ліку і Беларусі.

Беларуска Вольга Чарнецкая гадавала дваіх дзяцей, якіх усынавіла яшчэ ў Беларусі, калі была замужам у першы раз. Яе былы муж цяпер спрабуе перавезці малых на радзіму. Ні былы муж, ні брат на пахаванне не лёталі. 

Каментары27

Цяпер чытаюць

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы74

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву40

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

Прапала беларуска, якая вырашыла паплаваць у палонцы пад Мурманскам11

На свабоду выйшла кіраўніцтва канцэртнай кампаніі, што раней забяспечвала правядзенне адбору на «Еўрабачанне»1

Першым дзіцём, якое нарадзілася ў Мінску ў новым годзе, стала маленькая туркменка17

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?12

Вока ў Гродне, палец у Мар'інай Горцы, апёкі ў Смаргоні — піратэхнічныя вынікі Новага года

Трамп: ЗША гатовы прыйсці на дапамогу пратэстоўцам у Іране15

Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 20263

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы74

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць