Здарэнні2222

Следчы камітэт: На целе знойдзенай у Мінску дзяўчыны з Мядзела няма слядоў пашкоджанняў

Заўважных слядоў пашкоджанняў на целе знойдзенай учора мёртвай у лесапаласе ў Фрунзенскім раёне Мінска настаўніцы з Мядзела не назіраецца, — паведаміла сёння прадстаўніца Следчага камітэту Юлія Ганчарова, піша Белта.

Аляксандра Хутрэнка, фота з «Аднакласнікаў»

«Цела дзяўчыны знайшла яе знаёмая ў Фрунзенскім раёне сталіцы. Асоба пацверджаная, няма аніякіх сумневаў, што гэта менавіта зніклая без вестак жыхарка Мядзела. Апошні раз яе бачылі ў Мінску 16 лістапада. Зараз прааналізаваныя запісы з камер відэаназірання ў тых месцах, дзе яна была, прызначаная судова-медычная экспертыза. Прычына смерці пакуль не называецца. Эксперты атрымалі ўсе неабходныя ўзоры для аналізаў, чакаем ад іх інфармацыі», — сказала Юлія Ганчарова.

Следствам устаноўлена, што Аляксандра Хутрэнка, прыехаўшы ў Мінск 16 лістапада, накіравалася да сваёй сяброўкі. Гэтая сяброўка потым прыязджала ў Мядзел і распавяла супрацоўнікам міліцыі, што Аляксандра пакінула ў яе свае рэчы. Але дзяўчаты пасварыліся, і Аляксандра Хутрэнка сышла, не сказаўшы куды і не паведаміўшы пра свае планы.

Загінулая настаўніца родам з Жабінкі Брэсцкай вобласці. На Віцебшчыне яна скончыла педагагічны каледж і ў верасні прыехала ў Мядзел працаваць па размеркаванні. Выкладала англійскую мову ў мядзельскай СШ №1. Здымала пакой. У лістападзе яна перастала выходзіць на працу, 15-га звольнілася са школы, 16-га з'ехала ў Мінск у пошуках новай працы. Пасля гэтага яе месцазнаходжанне было невядомым. 30 снежня ёй павінна было споўніцца 20 год.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося2

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

Вікторыя Кульша, якую судзілі зноў і зноў пяць разоў: Калі на зямлі існуе пекла, то яно ў калоніі ў Зарэччы7

Зяленскі: Танней не даць Расіі вырабляць ракеты, чым ратаваць энергасістэму Украіны10

Лосік: Кадэбісты выбіваюць паказанні, імітуючы ўтапленне8

«ДНЖ — гэта прывілей, а не права». Новая кіраўніца Дэпартамента міграцыі Літвы адказала на пытанні, актуальныя і для беларусаў13

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»44

Былы топ-менеджар «Гродна Азота» ўзначаліў філіял расійскага «Уралхіма»1

Францыя затрымала ў Міжземным моры танкер расійскага ценявога флоту10

Ці ўключацца вызваленыя палітвязні ў выбары ў Каардынацыйную раду? Энтузіязму пакуль не відаць3

У Мінск зноў вяртаюцца гарадскія электрычкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося2

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць