«Мы рэдка сустракалiся. Запомнiлася сустрэча ў нас, у хаце. Да поўначы размаўлалi ўтраіх. Сяржук, Мiхал, я. Ад той сустрэчы па сёньня засталося пачуццё лёгкасьцi i спакою, — піша віленская беларуска Людвіка Кардзіс. — Прыкладна паўтара года таму Мiхал быў у беларускiм касцёле Сьвятога Бартaламея, што ў Вiльнi, у Зарэччы. Пасьля Iмшы падышоў i кажа: «Шыльда зроблена безгустоўна. Давай я перараблю». Залiшне, але скажу, што зрабiў ён яе бясплатна», — расказвае Людвіка.
А ў кастрычнiку 2017-га ён напiсаў: «Дарэчы, бачыў шыльду на нашым касьцёле!) Рады, што спрычыніўся)».
«У нядзелю мы будзем малiцца за Мiхала. Усiм касьцёлам. У нашым касьцёле. Kасцёл Сьвятога Бартaламея ў Зарэччы (Užupis). Сьвятая Iмша а 10 гадзiне, 28.01.2018. Любiм i памятаем», — піша спадарыня Кардзіс.
-
«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў
-
Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе
-
«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе
Каментары