Грамадства2323

Хворага на рак мужчыну высадзілі з маршруткі пад Слуцкам

66-гадовага жыхара Слуцку Міхаіла, інваліда 2 групы, кіроўца маршруткі Бараўляны-Слуцк высадзіў з машыны, калі той падчас шляху захацеў выйсці па «малой патрэбе». Вадзіцель аднак сцвярджае, што мужчына наадварот не хацеў пакідаць салон, пераконваючы, што дацерпіць да Слуцка і патрабаваў у яго ехаць 120 км/г. У іншым выпадку пасажыр абяцаў зладзіць патрэбу адразу ў салоне, паведамляе Інфа-Кур'ер.

Што распавёў Міхаіл, пацярпелы пасажыр

«У Бараўляны я паехаў раніцай 12 студзеня, прайшоў абследаванне і прыйшоў на прыпынак, спяшаўся, каб паспець на дзве гадзіны. У маршрутцы былі яшчэ вольныя месцы і мяне ўзялі. Я сядзеў на пярэднім сядзенні разам з кіроўцам.

Усё адбылося, не даязджаючы да Грэска.

Пры абследаванні я выпіў шмат вадкасці, еду, адчуваю, што не дацярплю да Слуцка. Стаў прасіць кіроўцу спыніць. Кіроўца, смуглы мужчына, гадоў 35-40, абурыўся, стаў лаяцца матам. Я кажу: «Што мне рабіць, нас…ць ў цябе прама тут?».

Кіроўца спыніў машыну, выйшаў з кабіны, абышоў, адкрыў мае дзверцы, схапіў мяне за куртку і пацягнуў. Я баяўся, што ён парве куртку і вылез. Ён зачыніў дзверцы з майго боку, сеў у кабіну і паехаў».

Аповед Аляксандра, кіроўцы і ўладальніка маршруткі

Аляксандр пацвердзіў «Кур'еру», што такі выпадак быў, але ў яго аповедзе, ён выглядаў па-іншаму: «Мужчына сеў на прыпынку ў Бараўлянах, - распавёў Аляксандр. - Спакойны і адэкватны, як мне падалося. Увесь час маўчаў.

Калі праехалі больш за палову шляху, ён раптам спытаў, з якой хуткасцю я еду. Я адказаў, што «сто», а ён сказаў, што тут можна і сто дваццаць і папрасіў ехаць хутчэй.

Я спытаў у яго, што здарылася. Не адразу, але пасажыр сказаў, што яму трэба ў туалет. Разы два я яму прапаноўваў спыніцца, каб ён справіў патрэбу, але той адмаўляўся, лаяўся, каб я ехаў хутчэй, казаў, што дацерпіць.

Мне надакучыла гэтая лаянка. Мне што - трэба, каб ён тут нарабіў? Я высадзіў яго на прыпынку «Ленькі» і з'ехаў. Грошай за паездку не браў.

Я разумею, што ваджу па такім маршруце шмат хворых людзей, бацькоў з дзецьмі. Таму, калі просяць, заўсёды спыняю машыну».

Каментары23

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць